Амандзін Буржуа (; ) — французская спявачка, прадстаўніца Францыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2013.
Біяграфія Нарадзілася 12 чэрвеня 1979 года ў горадзе Ангулем.
У 2008 годзе стала пераможцай шостага сезону музычнага конкурсу «Nouvelle Star» (французская аналаг «PopIdol»). У далейшым выпушчаны ёю ў 2009 годзе дэбютны альбом «20 m²» стаў папулярны ў Францыі, Бельгіі і Швейцарыі.
22 студзеня 2013 г. атрымала магчымасць прадстаўляць сваю краіну на Еўрабачанні з песняй «L'enfer et moi».
Дыскаграфія
Альбомы 20 m² (2009) Sans amour mon amour (2012)
Сінглы L’homme de la situation (2009) Tant de moi (2009) Sans amour (2012) Incognito (2012) L’enfer et moi (2013)
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Францыя на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Музыканты Францыі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Ангулеме Катэгорыя:Гітарысты Францыі