Фларын Чэзар Аўату (; нар. , Плаешці, Румынія) — румынскі спявак, які быў абраны прадставіць Румынію на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013» з песняй «It's My Life».

Кароткая біяграфія Чэзар Аўату нарадзіўся ў Румыніі 18 лютага 1980 г. ў горадзе Плаешці. У 2004 годзе ён з адзнакай скончыў Міланскую кансерваторыю і пачаў працаваць на сцэнах найбуйнейшых оперных тэатраў Еўропы.

Еўрабачанне-2013 16 мая 2013 года спявак прадстаўляў Румынію на конкурсе песні Еўрабачанне 2013 у шведскім горадзе Мальмё. Выступаў у другім паўфінале пад нумарам 17, пасля швейцарскай групы «Takasa». Па выніках галасавання журы і тэлегледачоў другога паўфіналу спявак прайшоў у фінал конкурсу, які адбыўся 18 мая 2013 года. Чэзар выступаў у фінале пад нумарам 14 і заняў 13-е месца з 65 баламі.

Катэгорыя:Румынія на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Румыніі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Румыніі