Тымішаа́ра ( , назва паходзіць ад ) — трэці па велічыні горад Румыніі, гістарычны цэнтр вобласці Банат, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Тыміш на захадзе краіны. Насельніцтва — 303,7 тыс. жыхароў (2011). Плошча — 130,5 км².

Гісторыя Першыя звесткі пра горад Тэмешвар гісторыкі знаходзяць у крыніцах XIII стагоддзя, калі ён быў спустошаны татарамі. У XIV стагоддзі гэта была невялікая крэпасць пасярод балот. Венгерскі кароль Карл Роберт, які наведаў гэтыя краі ў 1307 годзе, загадаў пабудаваць тут палац, а ў XV стагоддзі горад некаторы час служыў рэзідэнцыяй вялікага Хуньядзі. Тэмешвар быў першым горадам Венгерскага каралеўства, які атрымаў уласны герб (1365); на ім быў намаляваны цмок, які, верагодна, сімвалізаваў багамільскую ерась.

У 1552 годзе Тэмешвар быў узяты турэцкімі войскамі на чале з Ахмед-пашой. За 160 гадоў у якасці цэнтра Тэмешварскага эялета горад зведаў моцны мусульманскі ўплыў, тут будаваліся мячэці. Пасля таго, як Яўген Савойскі адваяваў яго ў турак у 1716 годзе, Габсбургі планамерна знішчылі сляды асманскага валадарства, перабудаваўшы цэнтр горада ў стылі барока.

Пры распадзе Аўстра-Венгрыі ў 1918 годзе Тымішаару спрабавалі далучыць сербы, але ўжо ў 1919 годзе горад атрымаў румынскую адміністрацыю. У канцы 1930-х тут быў збудаваны найбуйнейшы праваслаўны храм Румыніі — Тымішаарскі сабор. Падчас Другой сусветнай вайны горад падвяргаўся моцным бамбардзіроўкам саюзнікаў.

16 снежня 1989 года з народнага выступлення ў Тымішаары, выкліканага рашэннем улад аб высяленні пастара Ласла Цёкеша, пачалася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння Нікалае Чаўшэску. Насельніцтва

Адукацыя і культура Тымішаарскі ўніверсітэт медыцыны і фармацыі імя Віктара Бабеша, Тымішаарскі політэхнічны ўніверсітэт, Тымішаарскі заходні ўніверсітэт, Тымішаарскі банацкі ўніверсітэт сельскагаспадарчых навук і ветэрынарнай медыцыны.

Транспарт Грамадскі транспарт горада прадстаўлены 10 трамвайнымі, 8 тралейбуснымі і 20 аўтобуснымі лініямі. У горадзе размешчаны трэці па пасажыраабароце аэрапорт у краіне.

Горад з’яўляецца важным чыгуначным і транспартным цэнтрам і звязаны з усімі іншымі буйнымі гарадамі Румыніі.

Славутасці Тымішаарскі сабор Тымішаарская кафедра Палац Даўэрбах Барочны палац Палац Хуньядзі, у якім размешчаны Нацыянальны музей Баната Старая ратуша Чумны слуп

Гарады-пабрацімы Тымішаара з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Іаланда Балаш (1936—2016) — румынская лёгкаатлетка.

Крыніцы

Літаратура

Petrovics I. The fading glory of o former royal seat: the case of medieval Temesvär // The Man of Many Devices, who Wandered Full Many Ways: Festschrift in Honour of János M. Bak. Central European University Press, 1999. P. 527—538.

Тімішоа́ра // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 265. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с.

Спасылкі

Гарадскі сайт (шматлікія даныя састарэлі) Карта горада Фатаграфіі горада Timisoara Tourism En

Катэгорыя:Былыя сталіцы Катэгорыя:Гарады Румыніі