Фарыд Мамедаў (; , Баку, Азербайджан) — азербайджанскі спявак, які прадстаўляў Азербайджан на конкурсе песні «Еўрабачанне 2013» з песняй «Hold Me» і заняў 2 месца, набраўшы 234 балы.
Фарыд атрымаў перамогу ў нацыянальным адборы «Еўрабачанне 2013», выканаўшы рамантычную баладу «Hold Me». Выступленне Фарыда было высока ацэнена як тэлегледачамі, так і журы нацыянальнага фіналу, і ён атрымаў права прадставіць Азербайджан на «Еўрабачанні 2013». Яго конкурсную песню «Hold Me» напісаў Дзімітрыс Кантопулас — аўтар еўравізійных песень Ані Лорак, Сакіса Руваса, Анастасіі Стоцкай, а таксама больш чым 25 топ-хітоў нацыянальных чартаў Грэцыі.
На творчасць Фарыда Мамедава паўплывала азербайджанская нацыянальная музыка, а таксама стылі соўл, джаз, поп.
Катэгорыя:Прадстаўнікі Азербайджана на конкурсе песні Еўрабачанне Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Азербайджана Катэгорыя:Поп-вакалісты Азербайджана Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баку