Dorians — рок-гурт з Ерэвана, Арменія, створаны ў чэрвені 2008 года Ваагнам Геваргянам, які з’яўляецца прадзюсарам гурта.
Біяграфія У лютым 2009 года гурт удзельнічаў у адборы для ўдзелу ў конкурсе Еўрабачанне. У красавіку 2009 года гурт выйграў узнагароду «Найлепшы дэбют» на армянскай музычнай прэміі Ташыр ў Маскве.
У чэрвені 2009 года гурт сыграў свой сольны гала-канцэрт у Ерэване, адзначыўшы свой першы юбілей. У лістападзе 2010 года калектыў даў чатыры сольных канцэрты ў Маскве.
У 2011 годзе Dorians заваявалі адразу 3 прэміі Армянскай нацыянальнай музычнай прэміі ў намінацыях «Найлепшы рок-гурт», «Найлепшае відэа» і «Найлепшы вакал».Glen Vella at the Armenian National Music Awards
У красавіку 2011 года гурт выпусціў свой першы студыйны альбом «Fly», які быў запісаны на студыі «IPS» у Бруселі і выпушчаны студыяй «Translab» у Парыжы.
У жніўні 2011 года гурт выступіў у якасці разагрэву падчас канцэрту Сержа Танкяна ў Ерэване.Serj Tankian Performs Open-Air Concert in Yerevan Serj Tankian is Again in Yerevan
13 снежня 2011 Dorians перамаглі ў намінацыях «Rock!» і «Найлепшы вакал» на VAN Music Awards 2011.VAN Music Awards — 2011
10 верасня ў спартыўна-канцэртным комплексе імя. К. Дземірчана і 13 верасня ў Нагорным Карабаху адбыліся гала-канцэрты гурта Dorians сумесна з клавішнікам Дэрэкам Шэрынянпм. Спецыяльным госцем канцэрту быў Глен Х'юз.Dorians и Гленн Хьюз в СККЛегенды и таланты на одной сцене: Dorians, Гленн Хьюз и Дерек Шеринян
Гурт з песняй «Lonely Planet» прадставіў Арменію на конкурсе песні Еўрабачанне 2013, Gor Sujyan will represent Armenia - European Broadcasting Union Eurovision Armenia 2013 - Gor Sujyan (Dorians) Арменія 1 Who will win Eurovision 2013? CNN заняўшы ў фінале 18-е месца. Eurovision Song Contest 2013 Grand Final
Спасылкі
Катэгорыя:Рок-гурты Арменіі Катэгорыя:Музычныя калектывы з Ерэвана Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2008 годзе Катэгорыя:2008 год у Ерэване