Эрык Гунар А́сплунд (, , Стакгольм — ) — шведскі архітэктар.

Біяграфія Вучыўся ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце і ў Акадэміі мастацтваў у Стакгольме да 1909 года.

Збудаванні Асплунда 1920-х гадоў (Гарадская бібліятэка ў Стакгольме, 1924-1927) — узоры неакласіцызму.

У 1930-я гады пачынальнік функцыяналізму ў Швецыі (Бактэрыялагічны інстытут у Стакгольме, 1933-1937).

Асплунд спалучаў класічную раўнавагу кампазіцыйных вырашэнняў будынкаў і ансамбляў з выкарыстаннем сучасных канструкцый і будаўнічых матэрыялаў.

Галерэя

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Спасылкі

Гунар Асплунд на сайце музея сучаснага мастацтва

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1885 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся 22 верасня Катэгорыя:Памерлі 20 кастрычніка Катэгорыя:Памерлі ў 1940 годзе Катэгорыя:Архітэктары Швецыі Катэгорыя:Архітэктары-мадэрністы Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Выпускнікі Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў (Швецыя)