Вадзім Мілько (нар. , Пэрвамайск, УССР) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Колас» з Каваліўкі.
Клубная кар’ера У 2002 годзе трапіў у сістэму кіеўскага «Дынама», гуляў за фарм-клубы, за асноўную каманду правёў толькі дзве сустрэчы. У 2009—2012 гадах быў іграком луганскай «Зары», улетку 2012 года трапіў у палтаўскую «Ворсклу».
У лютым 2013 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»Украинцы Зейналов и Милько стали игроками "Белшины". Трывала выступаў у аснове бабруйскага клуба, звычайна на пазіцыі апорнага паўабаронцы. Па заканчэнні сезона ў снежні 2013 года пакінуў бабруйскі клубДанишевский и Милько покидают «Белшину», требуя через суд вернуть задолженности по зарплате.
У пачатку 2014 года знаходзіўся на праглядзе ў «Севастопалі», але ў выніку ў сакавіку 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам беларускай Вышэйшай лігі «Слуцкам»«Слуцк» подписал контракты с Милько и Микуляком, Ифеани покинул клуб. У слуцкім клубе стаў трывалым іграком асновы, звычайна гуляў як апорны паўабаронца, але нярэдка выступаў на флангах. Стаў самым рэзультатыўным іграком «Слуцка» ў першай палове сезона 2014, забіўшы 2 галы і аддаўшы 3 галявыя перадачы.
У канцы чэрвеня 2014 года пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантрактаВадим Милько покинул «Слуцк». Але, не здолеўшы працаўладкавацца ва Украіне, 16 ліпеня падпісаў новае пагадненне са «Слуцкам»Милько вернулся в "Слуцк". У пачатку жніўня, аднак, атрымаў траўму, з-за якой выбыў на некалькі месяцаў. Вярнуўся на поле толькі ў лістападзе 2014 года, звычайна выходзячы на замену.
У снежні 2014 года чарговы раз пакінуў «Слуцк» па заканчэнні кантрактаВиталий Желудок, Йосуке Сайто, Вадим Милько, Уча Гоголадзе и Петр Ковальчук покинули "Слуцк", але ў студзені 2015 года зноў падоўжыў кантракт з клубамЛошанков, Григоров, Зенько и и еще четыре футболиста продлили контракты со "Слуцком". У сезоне 2015 заставаўся асноўным іграком случан, але па заканчэнні сезона кантракт быў разарваныМилько, Бамба, Куаджа, Себаи и Гаврилович покинули "Слуцк".
У студзені 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў «Александрыі», але не падышоў. У лютым 2016 года вярнуўся ў Слуцк і неўзабаве падпісаў новы кантракт з клубамВадим Милько продлил контракт со "Слуцком". Улетку некаторы час быў капітанам каманды. Па заканчэнні сезона разарваў кантракт са «Слуцкам»Милько, Голяткин и Рудюк уходят из «Слуцка».
У сакавіку 2017 года вярнуўся ва Украіну, падпісаўшы кантракт з ровенскім «Верасам», аднак ужо ў красавіку пакінуў яго. Пазней далучыўся да каваліўскага «Коласа» і ў ліпені 2017 года афіцыйна стаў іграком гэтага клуба.
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкія зборныя Украіны. У 2007 годзе згуляў тры матчы за моладзевую зборную Украіны.
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Украіны Катэгорыя:Ігракі ФК Колас Каваліўка Катэгорыя:Ігракі ФК Верас Роўна Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Ворскла Палтава Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Луганск Катэгорыя:Ігракі ФК Харкаў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў