Рутэній () Ru — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 44. Адносіцца да сямейства плацінавых металаў.
Бліскучы серабрысты метал. Атамная маса 101,07. Шчыльнасць 12,4 г/см³. Тэмпература плаўлення 2250 °C, тэмпература кіпення 4200 °C. Цвёрдасць па шкале Моаса 6,5Рутэній на сайце ХиМиК.ру.
Гісторыя Першыя звесткі аб наяўнасці ва Уральскай плацінавай рудзе трох новых хімічных элементаў (плуран, палін і рутэній) атрымаў у 1828 годзе прафесар Дэрпцкага ўніверсітэта Г. В. Азан (). Аб гэтым ён напісаў у лісце да Ё. Я. Берцэліуса, які адкрыцця не пацвердзіў. Пазней даследаванні ў Расіі праводзіў польскі вучоны А. Снядэцкі. Ён паведаміў аб адкрыцці новага элемента і назваў яго ў гонар астэроіда Веста. Але вынікі гэтай працы Снядэцкага былі памылковымі.
У 1840 годзе даследаваннямі ў гэтым кірунку пачаў займацца рускі хімік К. К. Клаўс. Спачатку ён паўтарыў працы Г. Азана, а затым працягваў эксперыменты па свайму плану. У 1844 г. Клаўс апублікаваў справаздачу аб выніках сваёй працы. Клаўс атрымаў 6 г новага хімічнага элемента, аб чым паведаміў Ё. Берцэліусу. Берцэліус зноў не пацвердзіў вынікі адразу, а зрабіў гэта ў 1845 годзе. У Расіі была створана камісія ў складзе акадэмікаў Г. І. Геса і Ю. Ф. Фрыцшэ, якая пацвердзіла вынікі даследаванняў К. Клаўса. За гэтую працу К. К. Клаўсу была прысуджана Дзямідаўская прэмія (1000 рублёў).
Назву новаму хімічнаму элементу К. К. Клаўс надаў у гонар Расіі ( — лацінская назва Русі і Расіі).
Прыродныя крыніцы
Уласныя мінералы — рэдкія. Часцей трапляецца як прымесь у самароднай плаціне і медна-нікелевых рудах. Значная колькасць рутэнію ўтвараецца пры рабоце рэактараў АЭС.
Прымяненне
Ахоўныя пакрыцці на электрычныя кантакты. Высокатэмпературныя тэрмапары. Зносаўстойлівыя дэталі вымяральных прыбораў. Ювелірныя вырабы.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы Катэгорыя:Высакародныя металы Катэгорыя:Плацінавыя металы