Селен () Se — хімічны элемент VI групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 34; атамная маса 78,96. Адкрыты ў 1817 годзе Ё. Я. Берцэліусам.

Прыродны селен складаецца з 6 стабільных ізатопаў. Асноўны — 80Se (49,82 %). Мае некалькі алатрофных мадыфікацый. Устойлівая крышталічная мадыфікацыя — шэры («металічны») селен. Яго шчыльнасць 4807 кг/м³, тэмпература плаўлення 221 °C, тэмпература кіпення 685 °C. На паветры ўстойлівы. З’яўляецца тыповым паўправадніком. Злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі — селеніды.

Прыродныя крыніцы

Рассеяны ў прыродзе элемент. У зямной кары ўтрымліваецца каля 6×10−5 % па масе. Пастаянны спадарожнік серы. Не ўтварае ўласных мінералаў, а ўваходзіць у склад сульфідных мінералаў медзі, цынку, свінцу.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца для вырабу выпрамляльнікаў пераменнага току, вентыльных фотаэлементаў, у якасці люмінафораў у тэлевізійных, аптычных прыладах.

Акісляльнік і каталізатар арганічнага сінтэзу.

Адзін з важнейшых мікраэлементаў для разумовай дзейнасці чалавека.

Літаратура

Спасылкі Селен // Вялікая савецкая энцыклапедыя

Катэгорыя:Хімічныя элементы

Катэгорыя:Неметалы