Янка Вылканаў (Валканаў) (; нар. , Стара-Загора, Балгарыя) — балгарскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Лакаматыў» са Старой-Загоры.

Клубная кар’ера Гуляў за розныя балгарскія клубы, пакуль у 2006 годзе не трапіў у мінскі МТЗ-РІПА, дзе гуляў з перапынкам да 2008 года. У 2009 годзе разам з Вячаславам Глебам пераехаў у Кітай, але ў верасні 2010 года зноў апынуўся ў Беларусі, стаў гульцом мінскага «Дынама». У 2011—2012 гадах выступаў у Балгарыі і Казахстане.

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»Вылканов и Потырнике стали игроками "Белшины". У ліпені 2013 года пакінуў бабруйскі клуб і ў хуткім часе далучыўся да балгарскага «Боцева», з якім гуляў у ніжэйшых дывізіёнах Балгарыі. У ліпені 2015 года зноў далучыўся да «Акжайыка», якому дапамог вярнуцца ў казахстанскую Прэм’ер-лігу. У 2016 годзе вярнуўся ў Балгарыю, выступаў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, таксама часам выконваў ролю трэнера. Завяршыў кар’еру ў 2020 годзе.

Міжнародная кар’ера У 2005 годзе правёў два матчы за нацыянальную зборную Балгарыі.

Трэнерская кар’ера У ліпені 2022 года ўзначаліў жаночы клуб «Лакаматыў» са Старой-Загоры.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Балгарыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Балгарыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Бярое Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтакс Катэгорыя:Ігракі ФК Марэк Дупніца Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Сафія Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Каўнас Катэгорыя:Ігракі ФК Шанхай Шэньхуа Катэгорыя:Ігракі ФК Шэньчжэнь Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Боцеў Галабава Катэгорыя:Ігракі ФК Леўскі Карлава Катэгорыя:Ігракі ФК Тунджа Ягада Катэгорыя:Ігракі ФК Свіленград Катэгорыя:Ігракі ФК Вярэя Стара-Загора Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Балгарыі