Іаан Магнус (), латынізацыя сапраўднага імя — Юхан Монсан () (, — , ) — каталіцкі архібіскуп Упсальскі і прымас Швецыі (1523—1531), багаслоў, гісторык і складальнік генеалогіі. Брат Олафа Магнуса, таксама вядомага каталіцкага дзеяча і гісторыка. Архібіскупская пячатка Іаана Магнуса|thumb|180px|left
Сын Монса Педэрсана, дэпутата рыксдага ад Лінчэпінга. Прэтэндаваў на паходжанне з арыстакратычнай сям'і Стурэ (Magnus з'яўляецца адначасова перакладам імя Store — «вялікі»), але доказаў гэтага няма. У 1523 прызначаны каралём Густавам I Васам на Упсальскую кафедру без папскага дазволу (Клімент VII палічыў незаконным скасаванне за здраду папярэдняга архібіскупа Густава Троле). Праз некаторы час Іаан выступіў супраць рэфарматарскіх планаў караля і дзейнасці лютэранскіх прапаведнікаў Олафа і Лаўрэнція Петры. У 1526 Магнус ездзіў паслом у Вялікае княства Маскоўскае да Васіля III, але ў Швецыю не вярнуўся. У 1531 Густаў Васа прызначыў замест яго архібіскупа-пратэстанта — Лаўрэнція Петры. У 1533 годзе Папа прызнаў звальненне Троле законным і пасвяціў Іаана Магнуса ў архіепіскапы ў Рыме, але, па прычыне, што Швецыя ў гэты час ужо канчаткова адвярнулася ад Рыма, Магнус застаўся ў папскай сталіцы да канца жыцця. Пасля яго смерці Папа прызначыў фармальным архібіскупам Упсалы яго брата Олафа.
Катэгорыя:Каталіцкія архібіскупы Катэгорыя:Каталіцкія біскупы Фінляндыі Катэгорыя:Гісторыкі Швецыі Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Швецыі Катэгорыя:Архібіскупы ўпсальскія