Нэа (neo) — праект штучнай (планавай) міжнароднай мовы, створанай бельгійскім дыпламатам і лінгвістам Артура Алфандары. Нэа з’яўляецца апастэрыёрнай, аўтаномнай мовай і аб’ядноўвае ў сабе рысы эсперанта, іда, навіяля, акцыдэнталя, валапюка. Слоўнік і граматыка мовы набліжаны (у параўнанні з эсперанта і іда) да англійскай мовы.
Гісторыя Упершыню праект мовы быў прапанаваны аўтарам у 1937 годзе, але не прыцягнуў шырокай увагі. У 1961 годзе у Брусэлі Алфандары выдаў сваю галоўную працу пад назвай «Cours pratique de Neo deuxieme langue». Праца ўтрымлівала: кароткую і поўную граматыку, навучальны курс з 44 лекцый, пераклады літаратурных твораў (паэзія і проза), арыгінальную нэа літаратуру, навуковыя і тэхнічныя тэксты, ідыёмы, дэталёвыя французска-нэа і нэа-французскі слоўнікі. Агульны аб’ём выдання 1304 старонкі і каля 60000 слоўнікавых артыкулаў. Ступень дэталізацыі праекта была непараўнальнай у гісторыі інтэрлінгвістыкі. Нэа прыцягнуў увагу рэдакцыі і чытачоў «International Language Review» (Далас, ЗША) спецыяльнага выдання прысвечанага штучным мовам. У 1962 годзе было створана таварыства прыхільнікаў праекта «Friends of Neo». Дзеля распаўсюджання мовы і забеспячэння адзінства ў працэсе яго развіцця была створана «Акадэмія нэа». У перыяд паміж 1961 і 1968 гадамі у Брусэлі пры ўдзеле Алфандары выдавалася перыядычнае выданне на мове нэа «Neo-bulten», былі апублікаваны французскіArturo Alfandari, Méthode rapide de Neo (Brussel: Editions Brepols, 1965), англійскіArturo Alfandari, Rapid Method of Neo (Brussel: Editions Brepols, 1966) і нямецкіWeferling Erich? Einführung in die internationale Welthilfssprache Neo (Braunshweig: Weferling, 1967) падручнікі нэа. Але, актыўнай працы па распаўсюджанню мовы перашкодзілі цяжкая хвароба і стары ўзрост Артура Алфандары (на момант выдання сваёй асноўнай працы ў 1961 годзе яму было 72 гады). Пасля смерці Алфандары ў 1969 годзе Акадэмія і Сябры нэа спынілі сваё існаванне.
Граматыка Алфавіт № Літара нэа Гук нэа Беларускі гук 1 a a а 2 b be б 3 c ce ч 4 d de д 5 e e э 6 f fe ф 7 g ge г 8 h he х 9 i i і 10 j je дж (jet) 11 k ke к 12 l el л 13 m em м 14 n en н 15 o o о 16 p pe п 17 q ku ку (кв) 18 r er к 19 s es ы 20 t te т 21 u u у 22 v ve в 23 w we ў 24 x xe кс 25 y ye й 26 z ze з Алфавіт нэа складаецца з 26 гукаў сучаснай лацінскай графікі. Падчас пісьма дапускаецца замена «q» — «kw», «x» — «ks». Для літары «с» таксама дапушчальнае чытанне як «ц». Усе літары чытаюцца так, як пішуцца. Невымаўляемыя гукі адсутнічаюць. Наступныя камбінацыі вымаўляюцца так, як у англійскай мове: «sh» — ш, «zh» — ж, «ts» — ц.
Націск Націск заўсёды прыпадае на перадапошні склад, у словах, якія заканчваюцца на галосную Націск прыпадае на апошні склад у словах, якія заканчваюцца на зычную Канчатак множнага ліку «s» не ўплывае на націск Літара «у» з’яўляецца зычнай і не ўплывае на націск Націск ніколі не прыпадае на «u» у злучэнні «guo», пасля «a» і «e» У складаных словах кожны з кампанентаў захоўвае свой націск.
Артыкль Вызначаны артыкль lo. Перад словам якое пачынаецца на галосную «о» магчыма апусціць і абазначыць апострафам. Ва множным ліку дабаўляецца канчатак множнага ліка «-s». Таксама «-s» можа дабаўляцца дзеля дадатковага сэнсавага выдзялення, ці дзеля больш добрага вымаўлення. Нявызначаны артыкль un. Вызначаны і нявызначаны артыклі могуць апускацца.
Назоўнікі усе назоўнікі маюць канчатак -o, -os. Часта канчатак -о назоўнікаў адзінага ліку апускаецца, калі гэта вядзе да спрашчэння вымаўлення. Канчатак множнага ліку -os ніколі не апускаецца для указання жаночага роду ўжываецца канчатак -in.
Прыметнікі Прыметнікі маюць канчатак -а і не дапасоўваюцца ў ліку з назоўнікамі. калі прыметнік ужываецца як назоўнік, то дзеля указання множнага ліку ўжываецца канчатак -s Канчатак -а магчыма апусціць, калі прыметнік знаходзіцца перад назоўнікам, да якога адносіцца, але ніколі, калі стаіць пасля яго.
Прыслоўе Прыслоўі ўтвараюцца, пры дапамозе канчатка -е.
Зноскі
Спасылкі Рассылка «Friends of Neo» Блог аб нэа Ігара Васілеўскага Старонка аб нэа Грэхама Хоўкера Старонка аб нэа на Auxillaria Proyekt 15 урокаў з практычнага курса Neo на рускай мове
Катэгорыя:Штучныя мовы Катэгорыя:Міжнародныя дапаможныя мовы