Вярэ́чча (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Стадолішчанскага сельсавета.

Геаграфія Вёска знаходзіцца за 49 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, за 98 кіламетраў ад Віцебска, за 46 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Гарадок, каля левага берага ракі Аўсянка. За 3 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Вярэчча знаходзіцца возера Бялец.

Гісторыя Падчас карнай аперацыі «Donnerkeil» было забіта 30 жыхароў.

7 жніўня 1979 года да вёскі далучаны суседнія пасёлкі Вярэчча і СмалакурРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617)..

Да 2004 года з’яўлялася цэнтрам Вярэцкага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Насельніцтва 328 жыхароў, 159 двароў (1996)

Інфраструктура Сярэдняя школа Клуб і бібліятэка Бальніца і аптэка Аддзяленне сувязі

Славутасці Будынак былой царквы, у савецкі час быў перабудаваны пад школу Дом святара Магіла ахвяр нацызму

Вядомыя асобы Віктар Міхайлавіч Конанаў (нар. 1936) — пісьменнік, член Саюза пісьменнкаў Расіі.

Літаратура

Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.

Спасылкі

Катэгорыя:Стадолішчанскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна