Дзяржаўны гістарычны музей () — музей у Стакгольме. Экспазіцыя музея ахоплівае культурную гісторыю Швецыі з каменнага веку па XVI стагоддзе. (больш позні перыяд прадстаўлены ў Скандынаўскім музеі). Галоўны будынак музея спраектаваны ў 1935-1940 гг. архітэктарамі Бенгтам Рамарэ і Георгам Шэрманам. Славутасцю музея з'яўляецца так званы «Залаты пакой» (Guldrummet), створаны архітэктарам Лейф Бломберген, дзе выстаўлена вялікая колькасць ювелірных вырабаў з золата. У музеі таксама захоўваецца калекцыя экспанатаў, якая прадстаўляе перыяд вікінгаў.
Крыніцы
Спасылкі
Дзяржаўны гістарычны музей Швецыі
Катэгорыя:Музеі Стакгольма Катэгорыя:Гістарычныя музеі Катэгорыя:Археалагічныя музеі