Пралета́рск — вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца каля правага берага ракі Обаль. За 31 кіламетр на паўночны захад ад горада Гарадок і за 34 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Гарадок, 68 км ад Віцебска. Транспартныя сувязі па аўтадарозе Зарэчча — Гарадок.
Гісторыя З 16 ліпеня 1954 года да 2 верасня 1998 года — цэнтр Пралетарскага сельсавета. У 1970 годзе цэнтр саўгаса «Іванаўка». З 1 студзеня 1998 года вёска ў складзе Даўгапольскага сельсавета.
Насельніцтва 33 жыхары (1954); 49 жыхароў (1970); 54 двары, 141 жыхар (2004). 30 гаспадарак, 53 жыхары (2018)
Інфраструктура У 2018 годзе сядзіба філіяла «Вясніцкія» ААТ «Грацыя». Дом культуры і бібліятэка Аддзяленне сувязі Магазін Фельчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясціны
Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна