Дэнты́кулы (ад  — зубец), ці «ордарныя сухарыкі» — шэраг невялікіх прамавугольных выступаў, якія размешчаны ў выглядзе арнаменту на карнізе будынка і выконваюць роля дэкору. Сустракаюцца ў іанічным, карынфскім ордары, а таксама ў рымскім варыянце дарычнага ордара. Правобразам дэнтыкулаў паслужылі тарцы часта размешчаных папярочных драўляных бэлек плоскага глінабітнага перакрыцця ў архітэктуры Іоніі.

Дэнтыкулы сустракаюцца як у архітэктуры Старажытнай Грэцыі, так і ў яе пазнейшых інтэрпрэтацыях часоў класіцызму і неакласіцызму.

Гл. таксама Мутул

Літаратура

Спасылкі

Слоўнік архітэктурных тэрмінаў. Дэнтыкулы

Катэгорыя:Архітэктурныя элементы