Гусяла́пка (Alchemilla) — род кветкавых раслін сямейства . Каля 300 відаў.
Апісанне
Шматгадовыя травяністыя расліны пераважна з паўзучым дравяністым карэнішчам. Сцёблы прыўзнятыя, густа ўкрытыя валаскамі, рэдка амаль голыя. Лісце лопасцевае або далонепадобна рассечанае, круглаватае, складкаватае накшталт гусінай лапкі (адсюль назва), прыкаранёвых чаранках, у разетцы. Кветкі дробныя, зялёныя або жаўтаватыя, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатае суквецце. Плод — арэшкападобны. Характэрны апаміксіс.
Арэал Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Еўропы, таксама ў Азіі, Паўночнай Афрыкі і ў Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі больш 20 відаў. Найбольш вядомыя і пашыраныя: , , , , , . Зрэдку трапляюцца: , , , . Растуць на лугах, у светлых лясах, на высечках, узлесках, па берагах рэк і ручаёў, каля дарог і на пустках.
Гаспадарчае значэнне Амаль усе віды тэхнічныя (фарбавальныя, дубільныя) і лекавыя (мачагонны, адхарквальны, кроваспыняльны, процізапаленчы сродак), некаторыя — кармавыя і дэкаратыўныя расліны.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Ружавыя