Лебядзёўка (, ) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Луцкага сельсавета. Насельніцтва 976 чал. (2004). Знаходзіцца за 3 км на поўнач ад Жлобіна і чыгуначнай станцыі Жлобін (лінія Бабруйск — Гомель), за 106 км ад Гомеля.
На поўначы возера Лебядзёўка, на ўсходняй ускраіне цячэ Дняпро.
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніца вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Граф Чарнышоў-Круглікаў валодаў у Жлобіне і ў вёсцы Лебядзёўка ў 1874 годзе 1319 дзесяцінамі зямлі, 2 корчмамі і паромам. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, у Лукаўскай воласці. Побач быў аднайменны фальварак. У 1909 годзе 578 дзесяцін зямлі, у фальварку 343 дзесяціны зямлі.
У 1922 годзе на базе фальварка быў створаны пасёлак Новы Свет (у наш час не існуе). У 1923 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1935 годзе арганізаваны калгас. У часы Вялікай Айчыннай вайны ў ліпені 1941 года і чэрвені 1944 года акупанты цалкам спалілі вёску і забілі 37 жыхароў. 16 жыхароў загінулі на фронце. Побач з вёскай, недалёка ад Дняпра, напачатку 1950-х пабудаваны Жлобінскі лінны завод. 1 снежня 1966 года да вёскі далучаны пасёлак Леніна Луцкага сельсаветаРапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с.. У складзе дапаможнай гаспадаркі раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхімія» (цэнтр — вёска Лукі). Размешчаныя аддзяленне сувязі, пачатковая школа, фельчарска-акушэрскі пункт. 22 снежня 2014 года большая частка вёскі ўключана ў склад горада ЖлобінРешение Гомельского областного Совета депутатов от 22 декабря 2014 г. № 49 Об изменении границ города Жлобина, Лукского и Малевичского сельсоветов Жлобинского района Гомельской области.
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1816 — 48 двароў; 1897 — 66 двароў, 481 жыхар (паводле перапісу) XX стагоддзе: 1909 — 78 двароў, 546 жыхароў; у фальварку 7 жыхароў; 1925 — 103 двары; 1940 — 181 двор, 697 жыхароў; 1959 — 688 жыхароў (паводле перапісу) XXI стагоддзе: 2004 — 360 гаспадарак, 976 жыхароў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Луцкі сельсавет (Жлобінскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Жлобінскага раёна