Ма́залаваНазвы_населеных_пунктаў_Рэспублікі_Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. () — аграгарадок у Віцебскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр Мазалаўскага сельсавета.
Геаграфія За 14 км на поўнач ад Віцебска, 4 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна, каля аўтамабільнай дарогі Віцебск—Гарадок, на рацэ Лужаснянцы.
Насельніцтва 1458 жыхароў, 605 двароў (1999) 1380 жыхароў (2009)
Інфраструктура Прадпрыемства меліярацыйных і водагаспадарчых сістэм Сярэдняя школа Дом культуры і бібліятэка Амбулаторыя і аптэка Аддзяленне сувязі
Культура
Традыцыі інсітнага (наіўнага) мастацтва Віцебшчыны — .
Славутасць
Сядзіба Манькоўскіх (ХІХ – пачатак ХХ стагоддзя), вул. Меліяратараў, 67а (інв. № 200/С-104290) — .
Царква (пачатак ХІХ стагоддзя), вул.Цэнтральная,1 (інв. №723/С-10169) — . Гарадзішча (1-е тысячагоддзе н.э., IX–XII стагоддзі), 0,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Белая Натапа — . Селішча (1-е тысячагоддзе н.э., IX–XII стагоддзі), 0,5 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, на правым беразе р. Белая Натапа, на поўдзень ад гарадзішча — .
Памятныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне. Устаноўлена ў 1968 годзе ў сельскім скверы. Памятная дошка ў гонар Уладзіміра Хабарава, камісара першай Віцебскай партызанскі брыгады, на фасадзе ў гонар прысваення сярэдняй школе яго імя (2024).
Вядомыя асобы Леанід Міхайлавіч Нямцоў (нар. 1958) — беларускі ўрач-гастраэнтэролаг. Доктар медыцынскіх навук (2005), прафесар (2015).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя:Мазалаўскі сельсавет (Віцебскі раён)