«Па дзікіх стэпах Забайкалля» (арыгінальная назва «По диким степям Забайкалья», часам «Бродяга») — руская песня на словы Івана Кандрацьева, ураджэнца Беларусі. Песня стала шырока вядомай з пачатку 1900-х гадоў, але ў асяродку вязняў у Сібіры спявалася яшчэ ў 1880-я гады. Вядомасць песні прывяла да таго, што яе з часам сталі лічыць народнай. Даследчык спадчыны Івана Кандрацьева прафесар доктар культуралогіі Аляксандр Смолік, грунтуючыся на шматлікіх фактах, сцвярджае, што аўтарам слоў гэтай песні з’яўляецца Кандрацьеў. Аляксандр Смолік. Божы дар Івана Кандрацьева — Мінск: БДУКМ, 2013. ISBN 978-985-522-075-7 Некаторыя расійскія даследчыкі таксама лічаць аўтарам гэтага твора Івана Канрацьева.
У дыскаграфіі выканаўцаў пачатку 20-га стагоддзя гэта песня пад назвай «Бродяга» даецца з аўтарствам слоў Івана Кандрацьева.
У сучаснай Расіі выконвалася народнай артысткай Расіі Жаннай Бічэўскай, групай «Мангол Шуудан», групай «ЧайФ».
У Польшчы на рускай мове гэту песню выконваў ураджэнец Беларусі Чэслаў Неман.
Пераклады песні Верш «По диким степям Забайкалья» перакладзены на беларускую мову паэтам і музыкантам Вітаўтам Мартыненкам. Пераклад вызначаецца высокай паэтычнай культурай, майстэрскай перадачай мастацкага каларыту кандрацьеўскага твора. Верш на беларускай мове захаваў форму, стыль і рытм арыгінала. Мартыненка не прытрымліваўся літаральнага перакладу, тым не менш з выключнай дакладнасцю каларытнымі беларускімі словамі і выразамі перадаў адметнасць радкоў песні. Аляксандр Смолік. Божы дар Івана Кандрацьева — Мінск: БДУКМ, 2013. ISBN 978-985-522-075-7
На польскую мову верш перакладзены Мартай Бэллан (Marta Bellan). «Włóczęga» - тэкст песні Выконваўся Чэславам Нэманам ва ўласнай аранжыроўцы. «Włóczęga» - песня ў выкананні Ч.Немэна
Арыгінальны тэкст песні По диким степям Забайкалья, Где золото роют в горах, Бродяга, судьбу проклиная, Тащился с сумой на плечах.
Идёт он густою тайгою, Где пташки одни лишь поют, Котёл его сбоку тревожит, Сухие коты ноги бьют.
На нём рубашонка худая, И множество разных заплат, Шапчонка на нём арестанта И рваный тюремный халат.
Бежал из тюрьмы тёмной ночью, В тюрьме он за правду страдал. Идти дальше нет уже мочи — Пред ним расстилался Байкал.
Бродяга к Байкалу подходит, Рыбацкую лодку берёт И грустную песню заводит, Про Родину что-то поёт.
«Оставил жену молодую И малых оставил детей, Теперь я иду наудачу, Бог знает, увижусь ли с ней!»
Бродяга Байкал переехал, Навстречу — родимая мать. «Ах, здравствуй, ах, здравствуй, мамаша, Здоров ли отец мой да брат?»
«Отец твой давно уж в могиле, Сырою землёю зарыт, А брат твой давно уж в Сибири, Давно кандалами гремит».
«Пойдём же, пойдём, мой сыночек, Пойдём же в курень наш родной, Жена там по мужу скучает, И плачут детишки гурьбой».
Тэкст песні ў перакладзе на беларускую мову
Пераклад Вітаўта Мартыненкі
БАДЗЯГА
Па стэпах чужых Забайкальля, Дзе золата поўна ў гарах, Бадзяга на лёс наракае Ды цягнецца з кайстрай без сна.
Кашулька на ім састарэла, Што лапінаў болей на ёй, Картуз арыштанцкі ня грэе, Чугай жа – турэмны – ня свой.
Даў цягу з турмы цёмнай ноччу, Пакуты за праўду трываў. Ды йсьці болей ногі ня хочуць, А далей чакае Байкал.
Да возера ўрэшце падходзіць І човен рыбацкі бярэ, Стамлённыя цягліцы ўзводзіць Ды вёслы натужна дзярэ.
Заводзіць самотныя сьпевы Пра край свой забраны і дом. Айчыны гаротнай павевы Настрой разьвярнулі ўверх дном.
Нат вецер яму падпявае: Навошта спяшаесься ты? Стамленае сэрца ня знае, Што хата і вёска пусты.
Бадзяга Байкал перадолеў, Да матчынай хаты дайшоў, А думкамі ўсё у няволі, Чакае бацькоў-сваякоў.
І вось яна, родная хата, І маці насустрач ідзе. Бадзяга пытае: “Дзе тата? І Янка, браточак, мой дзе?
– Твой бацька ляжыць у магіле, Зямлёй прыхаваны даўно, А брат апынуўся ў Сібіры, Дзе цягне чужое ярмо.
Са стэпаў, лясоў Забайкальля, Праз немач, сьнягі і вятры Бадзяга вярнуўся да краю, Скуль збег ад чужынскай муштры. Беларускія песні і гімны: зб. песень // уклад., аўтар арт. Сымон Барыс. — Мінск: А.М.Вараксін, 2012. ISBN 978-985-7035-49-6
Спасылкі По Диким Степям Забайкалья Кондратьев Иван Кузьмич У Каловічах зладзілі свята ў гонар земляка Імя аўтара сусветна вядомай песні Івана Кандрацьева “По диким степям Забайкалья” вярнуў землякам яго аднавясковец ("Рэгіянальная газета") Иван Абрамович Назаров, Встречи и письма, Владимир, 1957.
Катэгорыя:Народныя песні Катэгорыя:Песні на рускай мове