Арфе́й () — адзін з найбольш папулярных герояў старажытнагрэчаскай міфалогіі, таленавіты музыкант, арганаўт, заснавальнік рэлігійных арфічных містэрый.

Паходжанне У старажытнагрэчаскай міфалогіі Арфей лічыўся сынам фракійскага рачнога бога Эагра (па іншай версіі — Апалона) і музы КаліопыORPHEFS — ΟΡΦΕΥΣ. Грэчаскія лагаграфы сцвярджалі, што Арфей паходзіў з Фракіі і жыў за 11 пакаленняў да Траянскай вайны. Эліністычныя аўтары падлічылі, што міфічны Арфей сутыкаецца з прадстаўнікамі некалькіх пакаленняў, таму прапанавалі версію, што ў мінулым існавала некалькі герояў з імем Арфей.

У грэчаскім мастацтве Арфей першапачаткова маляваўся ў лёгкай вопратцы, з арфай, часам у фракійскіх ботах. З IV ст. да н. э. вядомы выявы Арфея ў фрыгійскім капелюшы. У адным з міфаў выступаў як настаўнік Мідаса, валадара ФрыгііMIDAS.

Міфалогія У старажытнагрэчаскай міфалогіі вобраз Арфея шчыльна звязаны з Апалонам, чыім каханым ён быўПсевдо-Климент Римский. Гомилии V 15 // Лосев А. Ф. Мифология греков и римлян. М., 1996. С.431; Лихт Г. Сексуальная жизнь в Древней Греции. М., 2003. С.397 і якога герой шанаваў як бога сонца, а таксама з бажаствамі смерціЦікава, што ў міфічным вобразе Апалона таксама меліся некаторыя хтанічныя рысы. Гл. Kate Rayment, Phoebus Apollo: God of the Sun і Delphi. Але ў класічную пару Арфей успрымаўся перадусім як таленавіты музыкант. Лічылася, што арфу вынайшаў Гермес, але Арфей удасканаліў яе. Яго музыка зачароўвала людзей, багоў, жывёл, расліны і нават скалы. Сваё дзяцінства ён правёў у Піплеі каля гары Алімп.

Згодна паданню, першую залатую арфу Арфей атрымаў ад Апалонаbritannica.com. Яго маці, муза Каліопа, навучыла хлопчыка складаць вершы і спяваць. У пазнейшы перыяд таксама сцвярджалася, што Арфей жыў і вучыўся ў ЕгіпцеAnn Wroe, Orpheus: the Song of Life .

Удзел у экспедыцыі «Арго» Арфей з’яўляўся адным з арганаўтаў, герояў, якія на чале Ясона на караблі «Арго» адправіліся з Грэцыі ў Калхіду на пошукі залатога руна. Яго ўнёсак у экспедыцыю выявіўся падчас сутычкі з сірэнамі, якія прыгожымі спевамі вабілі маракоў да скал. Арфей пачаў іграць на арфе, каб заглушыць небяспечныя спевы. Толькі адзін з арганаўтаў паддаўся спакусе і скочыў за бортGreek Myths: Orpheus. Цікава, што адна з найстаражытнейшых выяў Арфея ў Дэльфах — гэта барэльеф, на якім Арфей выступае як арганаўт.

Арфей і Эўрыдыка Жонкай Арфея стала дрыяда Эўрыдыка. Але іх шлюб быў кароткім. Калі маладая жанчына басанож ішла разам з іншымі дзяўчынамі, яе укусіла змяя. Эўрыдыка памерла. Арфей вырашыў выратаваць каханую і спусціўся ў замагільны свет, дзе кіравалі Аід і Персефона.

Багі замагільнага свету спакусіліся на прыгожы спеў Арфея і дазволілі яму забраць Эўрыдыку ў свет жывых. Але пры гэтым паставілі ўмову, што цень Эўрыдыкі будзе ісці за Арфеям, а ён ні воднага разу не азірнецца. Падчас вандроўкі назад Арфей вырашыў пераканацца, ці разам з ім яго жонка. Ён азірнуўся і толькі паспеў пабачыць зманлівы сілуэт. Эўрыдыка развіталася і знікла.

Багі адмовілі Арфею спускацца ў замагільны свет яшчэ раз. Ён вярнуўся самотным і адправіўся блукаць па палях ФракііThe story of Orpheus and Eurydice, as told by Apollonius of Rhodes, Virgil and Ovid (and retold by Edith Hamilton in Mythology). Паводле Авідзія, пасля канчатковай страты Эўрыдзікі расчараваўся ў жаночым каханні і навучыў фракійцаў каханню да юнакоўАвідзій. Метамарфозы X:83-84; Гігін. Астраномія II 7, 3.

Смерць У міфалогіі існуе некалькі версій смерці Арфея. Найбольш папулярная апавядае пра тое, што ён быў разадраны вакханкамі — прыхільніцамі Дыяніса, ці то за тое, што адмаўляўся шанаваць бога віна (як і ўсіх астатніх багоў, акрамя Апалона), ці то за тое, што адмовіўся ўдзельнічаць у іх рытуалах. Вакханкі былі пакараны Дыянісам. З тых часоў фракійскія жанчыны былі вымушаны татуіраваць сваё цела. У іншых версіях, Арфей загінуў ад маланкі або скончыў жыццё самазабойствам, каб злучыцца з Эўрыдыкай. Зеўс ў памяць аб Арфеі памясціў яго музычны інструмент на неба. Так узнікла сузор'е Ліра. Сам Арфей атаясамляўся з сузор’ем Лебедзь.

Рэлігія

У Старажытнай Грэцыі Арфей лічыўся заснавальнікам (або прысвечаным) самафракійскіх містэрый.

Паводле падання, яго галава, адарваная вакханкамі, спусцілася па рацэ да мора. Хвалі прыбілі яе да вострава Лесбас, дзе быў заснаваны ў яго гонар храм Апалона. У ім галава Арфея выконвала функцыі аракула.

У VI — V стст. да н. э. у Старажытнай Грэцыі ўзнікла містычнае вучэнне — арфеізм, заснаванне якога таксама прыпісвалася Арфею. Арфеісты верылі ў адплату за добрыя ўчынкі ў замагільным свеце, параўноўвалі чалавечае цела з пасудзінай, у якой пакутуе душа, сваіх рэлігійных правадыроў яны называлі добрымі пастыраміOrpheus and Ancient Christianity. Лічыцца, што арфеізм адыграў значную ролю ў развіцці старажытнагрэчаскай філасофіі, а таксама мог аказаць значнае ўздзеянне на ранняе хрысціянства.

Крыніцы

Спасылкі

Вера Смірнова, Героі Элады Першаснасць і знакавасць старажытнай антычнай культуры Таццяна Шамякіна, АЎТАРСКІ КУРС ЛЕКЦЫЙ: СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ, Тэма 11. Каляндарныя міфы

Катэгорыя:Фракія ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Гомаэратычныя матывы ў старажытнагрэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Міфічныя спевакі і паэты Катэгорыя:Прадфіласофская традыцыя Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Дасакратыкі Катэгорыя:Арганаўты Катэгорыя:Героі старажытнагрэчаскіх міфаў Катэгорыя:Прарокі