Кацярына I, Марта Скаўронская ( — ) — расійская імператрыца (з 1721 як жонка дзейнага імператара, з 1725 як кіруючая імператрыца), другая жонка Пятра I Вялікага, маці імператрыцы Лізаветы Пятроўны.

Біяграфія

Марта Скаўронская паходзіла з беларускіх сялян Мінскага ваяводства, прыгонных Сапегаў, католікаў. Яе бацька (паводле іншых звестак, Янка Скаўрашчук, Скаварошчанка або Скавароцкі) збег у Інфлянты, дзе арандаваў фальварак каля Марыенбурга. Бацькі Марты памерлі ў час эпідэміі, яе ўзяў на выхаванне і перавёў з каталіцтва ў лютэранства пастар з Марыенбурга. У жніўні 1702 выйшла замуж за шведскага драгуна Ё. Рабэ.

На пачатку верасня 1702 пасля ўзяцця Марыенбурга расійскай арміяй трапіла ў палон да , які перадаў яе фаварыту цара Пятра I А. Меншыкаву, а той саступіў цару. Марта прыняла праваслаўе і атрымала імя Кацярына Аляксееўна.

3 1705 фактычная жонка цара, у 1710 атрымала тытул гасударыні. Выйшла замуж за цара ў лютым 1712, нарадзіла 8 дзяцей, з якіх засталіся 2 дачкі — Ганна (1708-28), герцагіня гальштэйнская, маці расійскага імператара Пятра III, і Лізавета (1709-62), будучая расійская імператрыца. Разам з Пятром I удзельнічала ў , дзе, ахвяраваўшы свае каштоўнасці, правяла збор грошай сярод афіцэраў і саддат, каб падкупіць турэцкага пашу і даць магчымасць арміі выйсці з акружэння. Пасля паходу Пётр I у 1714 заснаваў для ўзнагароджання жанчын ордэн святой Кацярыны. Мела ўплыў на цара. Вакол Кацярыны гуртавалася новая знаць, у тым ліку выхадцы з Беларусі: А. Меншыкаў, П. Ягужынскі, і іншыя. Кацярына I прымала ўдзел у барацьбе супраць групоўкі царэвіча Аляксея Пятровіча, каб адхіліць яго ад трона і забяспечыць яго сваім дзецям. У 1724 каранавана як імператрыца. У тым жа годзе ледзь не страціла статус з-за любоўнай сувязі са сваім камергерам , які быў пакараны смерцю.

Пасля смерці Пятра I 28 студзеня 1725 дзякуючы падтрымцы гвардзейскіх палкоў і новай знаці на чале з А. Меншыкавым Кацярына I абвешчана імператрыцай. Сама Кацярына дзяржаўнымі справамі не займалася. У час яе панавання расійскі ўрад пачаў выкупляць з прыгону ў паноў на Беларусі і ў Літве братоў і сясцёр Кацярыны. Яны і іх нашчадкі ў 1742 ад імператрыцы Лізаветы Пятроўны атрымалі графскія тытулы (Скаўронскія, Гендрыкавы, Яфімоўскія). Пасля смерці Кацярыны I трон наследаваў сын царэвіча Аляксея Пятровіча Пётр II (1727—1730).

У гонар яе названы горад Екацерынбург, а таксама Кацярынінскі палац у Царскім Сяле.

Літаратура Грыцкевіч А. Кацярына I // ЭГБ у 6 т. Т. 4. Мн., 1997. Андреев В. Представители власти в России после Петра I: Репр. воспр. изд. 1871 г. Мн., 1990. Буганов В. Екатерина I // Вопросы истории. 1994. № 11.

Катэгорыя:Імператары расійскія Катэгорыя:Асяроддзе Пятра I Катэгорыя:Рускія імператрыцы-жонкі