Канстанцін Чаховіч (, 1847—1915) — украінскі царкоўны і грамадскі дзеяч, грэкакаталіцкі біскуп Перамышля, Польшча.
Біяграфія У 1873 годзе пасля заканчэння семінарыі Канстанцін Чаховіч быў пасвечаны ў святара і прызначаны канцлерам Перамышльскай епархіі Украінскай грэкакаталіцкай царквы. У 1897 годзе быў пасвечаны ў біскупа.
Падчас Першай сусветнай вайны пасля заняцця расійскімі войскамі Перамышля Канстанцін Чаховіч быў арыштаваны.
Дзейнасць У сваёй грамадскай дзейнасці Канстанцін Чаховіч выступаў супраць русафільства. Падчас яго біскупства большасць святароў, якія служылі ў яго епархіі, былі ўкраінцамі. Канстанцін Чаховіч заснаваў у Перамышлі грэкакаталіцкую семінарыю, Рускі Інстытут для дзяўчын (у далейшым быў пераназваны ва Украінскі Інстытут для дзяўчын). Дзякуючы высілкам Канстанціна Чаховіча ў Перамышлі былі заснаваны розныя фінансавыя ўстановы.
Спасылкі Енциклопедія українознавства (в 10 томах), Главный редактор Володимир Кубійович, Париж, Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989. Ленцик В. Проф.д-р Константин Чехович, Богословія. 1983., т. 47. стр. 141—151 Комариця М. Чехович К. Українська журналістика в іменах. вип.6., Львів, 1999, стр. 354—358 Чехович К. Моє життя і мої мрії, Світильник Істини. Джерела до історії Богословської Академії у Львові., т. 3., 1983., стр. 480—504
Катэгорыя:Біскупы УГКЦ