Шабазіт — мінерал групы цэалітаў; хімічны склад (Ca,Na2,K2,Mg)Al2Si4O12·6H2O. Прымешкі Ba, Sr.
Крышталізуецца ў трыганальнай сістэме, утвараючы ромбаэдрычныя крышталі памерам да некалькіх сантыметраў. Сустракаецца таксама ў выглядзе агрэгатаў крышталёў, шчыльных схаванакрышталічных скарынак. Колер белы, бураваты. Цвёрдасць па мінералагічнай шкале Моаса 4—5; шчыльнасць 2080—2160 кг/м³.
Шабазіт утвараецца ў порах і міндалінах эфузіўных парод, замяшчае вулканічныя туфы пры дзеянні на іх раствораў рознага паходжання. Сустракаецца таксама ў гідратэрмальных жылах, адкладах гарачых крыніц і інш.
Спасылкі Шабазит // Каталог Минералов.RU
Катэгорыя:Сілікаты (мінералы) Катэгорыя:Цэаліты