Міклаш Хорці (; , Кендэрэш, камітат Яс-Надзькун-Сальнок, Аўстра-Венгрыя — , Эштарыл, Партугалія) — ваенна-марскі дзеяч Аўстра-Венгрыі (да 1918 года), рэгент Каралеўства Венгрыя (у 1920—1944 гг.).
Біяграфія У 1886 годзе скончыў Ваенна-марскую акадэмію ў горадзе Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі). Служыў у Ваенна-марскіх сілах Аўстра-Венгрыі. У 1909—1914 гады — адзін з чатырох флігель-ад’ютантаў імператара Франца Іосіфа I.
Падчас Першай сусветнай вайны камандаваў крэйсерам Novara (са снежня 1914 года) і лінкорам Prinz Eugen (у лютым 1918 года), удзельнічаў у марскіх бітвах супраць Італіі і Францыі.
З 27 лютага па кастрычнік 1918 года займаў пасаду камандуючага ВМФ Аўстра-Венгрыі ў званні контр-адмірала. Пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі выйшаў у адстаўку ў чыне віцэ-адмірала.
У канцы мая 1919 года заняў пасаду ваеннага міністра ў контррэвалюцыйным урадзе Дзьюлы Караі, які змагаўся з Венгерскай Савецкай Рэспублікай.
16 лютага 1920 года Нацыянальны Сход Венгрыі абвясціў аднаўленне каралеўскай улады, але так як краіны Антанты былі супраць аднаўлення ўлады Габсбургаў у любой форме, была заснавана пасада рэгента (кіраўніка краіны) — Венгрыя стала каралеўствам без караля.
1 сакавіка 1920 года Нацыянальны сход выбраў Хорці (131 з 141 дэпутата прагаласаваў «за») кіраўніком дзяржавы, яму тады было 52 гады — ён атрымаў пасаду галоўнакамандуючага арміяй і права распускаць Нацыянальны сход.
Урад Хорці імкнуўся пераадолець знешнепалітычную ізаляцыю Венгрыі, што прывяло да збліжэння з Італіяй, а затым і з нацысцкай Германіяй.
Ва ўнутранай палітыцы Хорці прытрымліваўся вельмі кансерватыўных поглядаў, абмяжоўваў дзейнасць як камуністычных, так і фашысцкіх партый. Разам з тым па меры збліжэння Венгрыі з нацысцкай Германіяй адбывалася эвалюцыя рэжыму, пазіцыі праварадыкальных, прафашысцкіх партый у палітычным жыцці Венгрыі ўзмацняліся.
У кастрычніку 1944 года, разумеючы, што Германія прайграла вайну, Хорці распачаў спробы заключыць перамір’е з СССР. Быў скінуты і ўзяты ў палон германскімі войскамі 16 кастрычніка 1944 года, інтэрнаваны ў Германію, але ў 1945 годзе вызвалены сіламі саюзнікаў.
Патрабаванні Югаславіі аддаць Хорці пад суд, як ваеннага злачынца, не падтрымалі вялікія дзяржавы-пераможцы з-за прадпрынятых ім спробаў разрыву з нацысцкай Германіяй. Пасля знаходжання ў розных дэпартацыйных лагерах і нюрнбергскай турме Хорці быў вызвалены, у 1948 годзе пераехаў у Партугалію, дзе жыў да самай смерціБРЭ. Хорти МиклошПолитика адмирала Хорти. Венгрия в войне с СССР.
Крыніцы
Літаратура Хорці // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
Катэгорыя:Адміралы Першай сусветнай вайны Катэгорыя:Маракі Першай сусветнай вайны (Аўстра-Венгрыя) Катэгорыя:Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны Катэгорыя:Кіраўнікі Венгрыі Катэгорыя:Рэгенты Катэгорыя:Мемуарысты Венгрыі Катэгорыя:Палітыкі Венгрыі Катэгорыя:Пахаваныя ў Аўстрыі