Транслейта́нія () — неафіцыйнае найменне земляў венгерскай кароны ў складзе двуадзінай Аўстра-Венгрыі. Утворана ў выніку пагаднення 1867 года і праіснавала да 1918 года — года распаду краіны.
Назва Лацінская назва Транслейтанія пазначае землі, размешчаныя на ўсходнім боку (літаральна: «па той бок», калі глядзець з боку Аўстрыі) ракі Лейты (Літавы), у супрацьлегласць Цыслейтаніі, каралеўствам і землям, прадстаўленым у Рэйхсраце і размешчаным на захад ад ракі.
Склад У складзе Транслейтаніі вылучалі: Каралеўства Венгрыя, якое ўключала тэрыторыю былой Каралеўскай Венгрыі і Вялікае Герцагства Трансільванскае, якое злілося з ім у выніку уніі Свабодны партовы горад Фіумэ (суч. Рыека) Каралеўства Харватыя і Славонія.
Гл. таксама Аўстра-Венгрыя Землі кароны Святога Іштвана Цыслейтанія
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Аўстра-Венгрыя Катэгорыя:З’явіліся ў 1867 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1918 годзе