thumb|Вазелін Вазелін () — прадукт перапрацоўкі нафты, аднастайная мазепадобная маса, сумесь цяжкага нафтавага алею і некаторых цвёрдых вуглевадародаў (парафін, цэрэзін, петралатум). Вазелін атрымліваюць расплаўленнем цвёрдых вуглевадародаў (15—20 %) альбо іх сумесяў у нафтавым алеі з наступнай ачысткай гэтай сумесі сернай кіслатой і адбельвальнай глінай.
Віды Медыцынскі вазелін — ужываюць у якасці асновы для падрыхтоўкі мазяў; аказвае супрацьзапаленчае дзеянне і абараняе скуру ад розных раздражняльнікаў; Жоўты вазелін — для тэхнічных мэтаў (насычэння паперы, тканін і інш); Кандэнсатарны вазелін — для патрэб электратэхнічнай прамысловасці; Тэхнічны вазелін — універсальная антыфрыкцыйная і ахоўная змазка.
Ужыванне
Ужываюць вазелін для насычэння паперы і тканін у электратэхнічнай прамысловасці, для атрымання пластычных змазак, устойлівых да дзеяння моцных акісляльнікаў, для абароны металаў ад карозіі, у якасці слабільнага сродку ў медыцыне, ужываюць для змазвання наканечніка клізмы, як кампанент касметычных крэмаў у касметыцы. Вазеліны ўжываюцца ў якасці тлушчавай асновы ў некаторых аблушчваючых і іншых крэмах і самастойна (вазелін, борны вазелін, крэмы для масажу).
Насуперак устоянаму меркаванню, вазелін мае вельмі малое ўжыванне ў якасці лубрыканту (змазкі) у секс-індустрыі, з прычыны таго, што ён спрыяе разбурэнню латэксу (аднак, варта адзначыць, што латэкс ужываецца не заўсёды, тым больш у секс-індустрыі); тут выкарыстоўваюцца іншыя склады на аснове водазмяшчальных кампанентаў (напрыклад, сіліконы). Пры нанясенні татуіровак выкарыстоўваецца для загойвання і змякчэння скарынкі, якая ўтвараецца пасля працэдуры.
Літаратура
— С. 448. Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / Под ред. А. Ф. Ахабадзе, А. Л. Грекулова — М.: Большая Советская Энциклопедия, 1976.
Катэгорыя:Нафтапрадукты Катэгорыя:Харчовыя дабаўкі Катэгорыя:Лекавыя сродкі паводле алфавіта Катэгорыя:Дэрмататропныя сродкі Катэгорыя:Дапаможныя рэчывы, рэактывы і паўпрадукты Катэгорыя:Антыфрыкцыйныя матэрыялы Катэгорыя:Таварныя знакі, якія сталі хадзячымі назвамі Катэгорыя:Касметычныя рэчывы