Рыбане́ц (РыбанёцВозера Рыбанец ) — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ула, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Лепель, за 2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Экімань.
Плошча паверхні 0,34 км². Даўжыня 1,27 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,58 км. Найбольшая глыбіня возера 11,2 м, сярэдняя 3,6 м. Аб’ём вады 1,23 млн м³. Плошча вадазбору 2,11 км². Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход і складаецца з 2 плёсаў. Схілы катлавіны вышынёй 2—10 м. Берагі возера нізкія, ва ўсходняй частцы зліваюцца са схіламі катлавіны, пясчаныя, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком. На поўначы і поўдні ў асобных месцах пойма шырынёй да 5 м. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 2 м. Выцякае ручай у раку Бярозаўка.
Літаратура
Спасылкі Возера Рыбанец
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Лепельскага раёна