Ягор Хаткевіч (нар. , ) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Атырау» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.
Клубная кар’ера Гуляў за дубль БАТЭ, МТЗ-РІПА і «Віцебска», у другой палове 2008 года гуляў за клуб пятага шведскага дывізіёна.
З 2010 па 2012 гады быў асноўным брамнікам рэчыцкага «Ведрыча-97», а ў студзені 2013 года стаў іграком «Гомеля». Спачатку разглядаўся як другі брамнік пасля Ігара Логвінава, але ў хуткім часе замацаваўся як асноўны брамнік гомельскай каманды. Улетку 2013 года, пасля прыходу ў клуб Артура Лясько, стаў чаргавацца з ім на пазіцыі брамніка.
Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў гомельскі клуб і ў студзені 2014 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У складзе «Нафтана» стаў другім брамнікам пасля Ігара Даўгялы. Сезон 2015 пачаў асноўным брамнікам, замацаваўся на гэтай пазіцыі пасля траўмы Даўгялы (23 мая ў матчы са «Славіяй»). У студзені 2016 года пакінуў «Нафтан».
Неўзабаве пасля зыходу з «Нафтана» далучыўся да жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і падпісаў з ім кантракт. У складзе аўтазаводцаў спачатку чаргаваўся ў складзе з Валерыем Фамічовым, але пазней саступіў яму месца першага нумара, застаўшыся другім брамнікам. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з жодзінцамі. Улетку 2017 года, пасля зыходу Фамічова з каманды, некаторы час быў асноўным брамнікам жодзінцаў, але пазней саступіў месца навабранцам каманды Арцёму Сароку і Івану Канавалаву. Па заканчэнні кантракта ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У студзені 2018 года далучыўся да «Іслачы» і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам. Стаў другім брамнікам каманды, з чэрвеня па жнівень падчас траўмы Сяргей Туранка, а таксама пазней у лістападзе займаў месца ў аснове. У сезоне 2019 стаў асноўным брамнікам каманды. У лістападзе 2019 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу».
У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў прысталічны клуб і неўзабаве падпісаў пагадненне з мінскім «Дынама». У пачатку сезона 2021 чаргаваўся ў складзе з Яўгенам Памазанам, а з лета, калі Памазан пакінуў «Дынама», замацаваўся ў якасці ясноўнага брамніка каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб.
У студзені 2023 года пачаў трэніравацца з казахстанскім «Атырау» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2024 года падоўжыў кантракт з «Атырау».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі, стаўшы такім чынам першым у гісторыі футбалістам «Іслачы», які быў запрошаны ў нацыянальную каманду. Дэбютаваў у зборнай 26 лютага 2020 года ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.
Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2021 Уладальнік Кубка Беларусі: 2016 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2020
Крыніцы
Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Рэчыца-2014 Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Атырау