Аўгуст Паўль фон Васерман (; , Бамберг — , Берлін) — нямецкі мікрабіёлаг і імунолаг яўрэйскага паходжання.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і баварскага прыдворнага банкіра.

Вучыўся ў Страсбургскім, Венскім і Берлінскім універсітэтах, дзе яго настаўнікамі былі Роберт Кох і Паўль Эрліх. З 1902 года — прафесар інстытута Р. Коха, з 1913 года — дырэктар інстытута эксперыментальнай тэрапіі ў Берліне.

Асноўныя даследаванні — вывучэнне змен у сыроватцы крыві хворых у працэсе ўзнікаючага імунітэту пры халеры, тыфах і дыфтэрыі. У 1906 годзе распрацаваў (сумесна з А. Нейсерам і К. Брунам) методыку дыягностыкі пранцаў (т.з. «рэакцыя Васермана»). Усталяваў (1901) наяўнасць імуналагічнай спецыфічнасці бялкоў розных жывёл, працаваў над удасканаленнем серадыягностыкі сухот, новаўтварэнняў і інш.

У 1913 годзе за навуковыя заслугі атрымаў дваранства (і права на фон паміж імем і прозвішчам).

Сачыненні Hämolysine, Cytotoxine und Präcipitine, Lpz., 1902. Handbuch pathologenen Mikroorganismen, 2 Aufl., Bd. 1—8, Jena, 1912—13.

Катэгорыя:Мікрабіёлагі Германіі Катэгорыя:Імунолагі Германіі