Юхан Густаў Кнут Віксель (, , Стакгольм, Швецыя — ) — шведскі эканаміст.

Біяграфія Скончыў Упсальскі ўніверсітэт у 1884 годзе.

Заснавальнік т.зв. шведскай школы ў палітэканоміі.

Займаўся праблемамі эканамічнай раўнавагі, грошай, крэдыту, а таксама нормы працэнта. Рух нормы працэнта звязваў з інвестыцыйным працэсам і ў гэтым пытанні лічыцца папярэднікам Дж. М. Кейнса.

Адзін са стваральнікаў тэорыі эканамічнай раўнавагі ў капіталізме, галоўнай умовай якой лічыў грашовы фактар — роўнасць паміж зберажэннямі і інвестыцыямі.

Паслядоўнік Т. Р. Мальтуса. Лічыў, што колькаснае павелічэнне чалавецтва перашкаджае ўздыму жыццёвага ўзроўню людзей, якія працуюць.

Прафесар універсітэта ў Лундзе ў 1900—1916 гадах.

Літаратура

Катэгорыя:Эканамісты Швецыі Катэгорыя:Эканамісты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Эканамісты XX стагоддзя