Велегезіты, белегезіты () — славянскае сярэдневяковае аб'яднанне на поўдні Балканскага паўвострава.

Упершыню Велегезіты разам з іншымі славянскімі аб'яднаннямі ўзгадваюцца візантыйцамі пад 616 г. у сувязі з аблогай Салонікаў. Згодна тэксту "Цудаў Святога Дзмітрыя Салунскага", славяне былі накіраваны супраць Візантыі аварамі. Велегезіты і іх саюзнікі зрабілі лодкі-кадаўбы і на іх спустошылі ўзбярэжжа Грэцыі і астравоў Эгейскага мора і толькі потым пачалі аблогу горада. Славян узначальваў правадыр Хатун або Хацон (Χατουν), паходжанне якога не вядома. Аднак аблога скончылася беспаспяхова, а сам правадыр трапіў у палон.

Пазней узгадваліся як насельнікі Фесаліі.

Спасылкі ЧУДЕСА СВ. ДИМИТРИЯ СОЛУНСКОГО Vasilka Tapkova-Zaimova, The Invasion of Slavs and Avars

Катэгорыя:Славянскія плямёны Катэгорыя:Гісторыя Візантыі