Мікалай Геда, поўнае імя Гары Густаў Мікалай Геда (, нар. , Стакгольм) — шведскі спявак (тэнар), адзін з найбольш вядомых спевакоў 20 стагоддзя.
Біяграфія Вучыўся ў кансерваторыі ў Стакгольме. З 1952 года выступае ў буйнейшых тэатрах свету («Ла Скала», «Гранд-Опера», «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера» і інш).
Валодае голасам мяккага цёплага тэмбру. Тонкі стыліст, спявак высокай культуры; выконвае амаль усе партыі лірычнага тэнара ў операх В. А. Моцарта, італьянскіх і французскіх кампазітараў, у т.л. партыі Герцага, Альфрэда («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Рауля («Гугеноты» Дж. Меербера), Вертэра («Вертэр» Ж. Маснэ), Ленскага («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага).
Тонкі інтэрпрэтатар камерных вакальных твораў Л. Бетховена, Ф. Шуберта, Э. Грыга, П. Чайкоўскага і інш.
Адзін з лепшых замежных выканаўцаў рускіх народных песень і старадаўніх рамансаў.
Літаратура
Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Швецыі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Тэнары Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»