Юліян Ерхан (; нар. , ) — малдаўскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Малдовы (2011—2015).
Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў кішынёўскім «Зімбру», дзе з перапынкамі выступаў да 2012 года. У 2010 годзе гуляў у Расіі за «Мардовію». Пасля правёў паўгады ў клубе «Акадэмія-УТМ».
У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе звычайна выступаў на пазіцыі правага абаронцы, але з вяртаннем у строй Анры Хагуша страціў месца ў аснове і па заканчэнні сезона пакінуў «Тарпеда-БелАЗ».
У студзені 2014 года вярнуўся ў «Зімбру»Юлиан Ерхан пополнил команду Олега Кубарева і неўзабаве стаў капітанам каманды. У пачатку 2015 года перайшоў у «Мілсамі», разам з якім стаў чэмпіёнам Малдовы. У сакавіку 2016 года зноў стаў іграком «Акадэміі»"Академия" подписала контракты с еще четырьмя футболистами, у ліпені таго ж года далучыўся да «Зары». Улетку 2017 года перайшоў у «Сфынтул Георгэ», пасля 2018 года спыніў кар’еру.
У жніўні 2020 года далучыўся да клуба «Спартаній», дзе гуляў да кастрычніка. У 2021 годзе стаў іграком «Вікторыі», дзе выступаў да канца 2022 года, таксама стаў гуляць у міні-футбол.
Міжнародная кар’ера 10 жніўня 2011 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы ў таварыскім матчы супраць Кіпра. Пасля на працягу трох гадоў не выклікаўся ў зборную, а з восені 2014 года стаў трывала прыцягвацца да галоўнай каманды краіны.
Дасягненні Уладальнік Кубка Малдовы: 2014 Чэмпіён Малдовы: 2015
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Малдовы Катэгорыя:Ігракі зборнай Малдовы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Зімбру Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Рапід Гідзігіч Катэгорыя:Ігракі ФК Мардовія Саранск Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэмія Кішынёў Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Мілсамі Катэгорыя:Ігракі ФК Зара Бэлць Катэгорыя:Ігракі ФК Сфынтул Георгэ Суручэнь Катэгорыя:Ігракі ФК Спартаній Селемет Катэгорыя:Ігракі ФК Вікторыя Бардар Катэгорыя:Ігракі ў міні-футбол