Анры Хагуш (нар. , Гагра, Абхазская АССР) — расійскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у тульскім «Арсенале».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру ў Абхазіі, але ўжо ў маладосці трапіў у маскоўскі «Спартак». З 2006 па 2008 гады выступаў за БАТЭ, дзе быў асноўным іграком, разам з барысаўскім клубам гуляў у Лізе чэмпіёнаў. У лютым 2009 года перайшоў у казанскі «Рубін», але амаль адразу быў аддадзены ў арэнду, гуляў у клубах расійскай Прэм’ер-лігі.

У сакавіку 2013 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»Хагуш подписал контракт с «Торпедо-БелАЗ». У матчы першага тура супраць «Мінска» прычыніў траўму Паўлу Вайцяхоўскаму, але і сам атрымаў траўму, з-за якой выбыў амаль да канца сезона. Вярнуўся ў строй у верасні 2013 года і зноў заняў месца ў аснове аўтазаводцаў. У складзе «Тарпеда-БелАЗ» выступаў на пазіцыі правага абаронцы.

У студзені 2014 года зноў стаў іграком БАТЭАнри Хагуш вернулся в БАТЭ. Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчан на пазіцыі правага абаронцы. У снежні 2014 года перайшоў у клуб расійскай Прэм’ер-лігі «Арсенал» з ТулыХагуш стал игроком тульского «Арсенала». З 2019 года стаў радзей з’яўляцца на полі, часцей заставаўся на лаўцы запасных. У пачтаку 2021 года вырашыў перайсці на трэнерскую працу ў клубе, стаўшы памочнікам галоўнага трэнера.

Міжнародная кар’ера У 2007 годзе правёў адзін матч за моладзевую зборную Расіі.

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (4): 2006, 2007, 2008, 2014 Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2014 У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2008

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтахімік Ніжнякамск Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Нальчык Катэгорыя:Ігракі ФК Растоў Катэгорыя:Ігракі ФК Кубань Краснадар Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Ніжні Ноўгарад Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі