Эдыкт аб талерантнасці () — дакумент, выдадзены святым рымскім імператарам Іосіфам II 2 студзеня 1782 года. Паводле яго яўрэі атрымалі большую свабоду ў адпраўленні сваіх рэлігійных абрадаў.

Патэнт стаў часткаю праводзімай Іосіфам II палітыкі радыкальных рэформ па пераўтварэнні імперыі Габсбургаў у ідэальную асветніцкую дзяржаву. Дагэтуль ён выдаў эдыкт, які тычыўся толькі хрысціянскіх дэнамінацый. Жыды ж падпадалі пад ранейшыя абмежаванні, усталяваныя ў Сярэднявеччы: так, яны не мелі права валодаць нерухомасцю.

Патэнт 1782 года першапачаткова распаўсюджваўся на ніжнюю Аўстрыю. Паводле яго ўмоў яўрэйскія дзеці атрымлівалі магчымасць навучацца ў дзяржаўных школах альбо засноўваць уласныя з нямецкай мовай навучання. Дарослыя атрымалі дазвол навучацца ва ўніверсітэтах, займацца гандлем, адчыняць прадпрыемствы і служыць у войску. Ранейшыя патрабаванні па абавязковым нашэнні залатой зоркі альбо сплаты асобнага падатку былі скасаваныя.

Тым не менш, замест выкарыстання пісьмовага іўрыта і размоўнага ідыша прадугледжвалася ўжыванне нямецкай мовы. Афіцыйныя дакументы і падручнікі не маглі друкавацца на іўрыце. «Талерантныя» яўрэі ў Вене і інтэлігенцыя падтрымала патэнт Іосіфа II, аднак большасць асцерагалася магчымай асіміляцыі і пагрозы культуры і ладу жыцця.

Гл. таксама Эмансіпацыя яўрэяў

Спасылкі Тэкст эдыкту Тэкст эдыкту

Катэгорыя:Падзеі 1782 года Катэгорыя:Падзеі 2 студзеня Катэгорыя:Гісторыя права Катэгорыя:Аўстрыйская імперыя Катэгорыя:Права Аўстрыі Катэгорыя:Права Венгрыі Катэгорыя:Канфесійнае права