Інстытут псіханеўралогіі АН БССР (іншая назва — Псіханеўралагічны інстытут АН БССР) — адна з трох першых даследчых арганізацый медыцынскай тэматыкі ў складзе беларускай Акадэміі навук (нароўні з Інстытутам тэарэтычнай медыцыны і Медыцынскім навукова-даследчым кабінетам). Быў утвораны ў 1930 годзе. Дырэктарам-арганізатарам новаўтворанага інстытута стаў заснавальнік кафедры псіхіятрыі БДМУ прафесар Аляксандр Карлавіч Ленц. У 1931—1932 гг. дырэктарам інстытута быў акадэмік Міхаіл Барысавіч Кроль.

Даследаванні Інстытута былі прысвечаны фізіялагічнаму вывучэнню псіхозаў, сацыяпатыі і іншым пытанням псіхіятрыі.

Інстытут у 1936—1940 гг. уваходзіў у склад Аддзялення матэматычных і прыродазнаўчых навук АН БССР, у 1940-41 гг. — у склад Аддзялення прыродазнаўчых і сельскагаспадарчых навук. Спыніў сваю дзейнасць у 1941 годзе ў выніку акупацыі нямецка-фашысцкімі войскамі Мінска. Пасля вайны не аднаўляўся, даследаванні былі працягнуты ў арганізацыях Міністэрства аховы здароўя і ў Інстытуце тэарэтычнай медыцыны.

Літаратура

Спасылкі Зборнік прац Псіханеўралагічнага інстытуту / Беларуская акадэмія навук. - Менск : Выдавецтва Беларускай акадэміі навук, 1933 Зборнік прац Інстытуту псіханеўралогіі / Беларуская акадэмія навук. - Менск : Выдавецтва Беларускай акадэміі навук, 1934―1936

Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Медыцына ў Беларусі