Вяйсея С. 87., таксама Вяйсіеяй () — горад у Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Утварае гарадскую сянюнію, адміністрацыйны цэнтр Вяйсейскай сянюніі.

Назва Тапонім Вяйсея С. 87. (Вяйсеі, Вяйсей, Вейсі С. 201.) утварыўся ад назвы возера, якое месціцца за 6 км на паўднёвы захад ад горада.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўпамін пра Вяйсею датуецца 1501 годам, калі вялікі князь Аляксандр перадаў яе князям Глінскім. У гэты час Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Троцкага ваяводства. У XVI ст. вялікі князь Жыгімонт Аўгуст перадаў вёску князям Алелькавічам.

У 1525 годзе Вяйсея атрымала прывілей на правядзенне кірмашоў. Першая царква была пабудавана ў 1526 годзе слуцкім князем Юрыем. У ХVII ст. Вяйсея перайшла ў валоданне князёў Масальскіх; у касцельнай крыпце спачыў гетман Міхал Юзаф Масальскі. У другой палове XVIII стагоддзя мястэчка Вяйсея ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага, цэнтральны маёнтак, ува ўласнасці Масальскіх.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Вяйсея апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губерні. На 1827 год тут было 63 будынкі.

У 1885—1887 гадах у Вяйсеі працаваў афтальмолагам стваральнік эсперанта Людвік Заменгоф.

Найноўшы час Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года Вяйсея апынулася ў складзе Літвы. З 1940 па 1991 год у складзе Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года Вяйсея знаходзілася пад акупацыяй Германіі.

З 1950 па 1959 год быў раённым цэнтрам Каўнаскай вобласці. Затым уваходзіў у Лаздзіяйскі раён Літоўскай ССР. Правы горада атрымаў у 1956 годзе.

З 1991 года ў складзе Літвы. У 1990-я гады ўлады Літвы залучылі Вяйсею ў афіцыйны этнаграфічны рэгіён Дзукія. З 1995 года цэнтр аднайменнай сянюніі. У 2000 годзе атрымаў герб і сцяг.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 737 чал. S. 303.

Славутасці Касцёл Святога Юрыя (1817) Могілкі іўдзейскія Сінагога (XIX ст.) Сядзібна-паркавы комплекс Агінскіх (XVIII—XIX стагоддзі)

Страчаная спадчына Палац Агінскіх (XVIII ст.)

Галерэя

Вядомыя асобы Міхал Халецкі (1679—1715) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі