«Pastka» — чацвёрты студыйны альбом беларускага панк-рок-гурта AMAROKA, выпушчаны 26 мая 2013 агенцтвам Арт Сядзіба. Гэта першы альбом, запісаны пры ўдзеле бубнача Аляксандра «Санчэса» Кунскага, які ў лютым 2013 вярнуўся ў гурт пасля перапынку. У якасці эксперыменту ўпершыню былі запісаны песні на англійскай мове. Гэта пераклады трох беларускамоўных кампазіцый з альбому: «Hubliaju kachańnie» («Giving Up The Love»), «Pradajem» («We’re Selling») і «Štučny śviet» («Artificial World»)«Pastka» ад гурта Amaroka.
Цікава ведаць, таксама ў перакладзе была запісаная чацьвертая песьня «Tvoj aŭtamat» - («Your gun») але музыкі вырашылі не ўключаць яе на дыск, праз кепскае вымаўленьне ангельскіх словаў на запісу але гэты запіс даступны ў інтэрнэце.
Пра альбом былі апублікаваныя рэцэнзіі ў шэрагу беларускіх выданняў.
Спіс кампазіцый
Удзельнікі запісу AMAROKA Зміцер Афанасенка — вакал, рытм-гітара Міхаіл Шэстак — бас-гітара, бэк-вакал Аляксей Вінакураў — лідар-гітара Аляксандр «Санчэс» Кунскі - бубны
Персанал Андрэй Шлык - звядзенне Ян Каламыцкі - мастэрынг
Спасылкі Альбом на афіцыйным сайце Афіцыйны архіў з альбомам для спампоўваньня
Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі Катэгорыя:Amaroka (гурт)