Венгерскі нацыянальны банк () — цэнтральны банк Венгрыі.
Гісторыя У перыяд рэвалюцыі 1848—1849 гадоў функцыі цэнтральнага банка былі ўскладзеныя рэвалюцыйным урадам на Венгерскі камерцыйны банк Пешта.
Пасля распаду Аўстра-Венгрыі ролю эмісійнага банка для тэрыторый, якія раней уваходзілі ў яе склад, працягваў выконваць Аўстра-Венгерскі банк, які знаходзіўся ў сумесным кіраванні Аўстрыі і Венгрыі. У 1919 годзе пачалося стварэнне нацыянальных грашова-крэдытных сістэм.
11 ліпеня 1921 г у якасці нацыянальнага цэнтральнага банка створаны Каралеўскі Венгерскі дзяржаўны банк, які пачаў аперацыі 1 жніўня таго ж года.
24 чэрвеня 1924 г. у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю створаны Венгерскі нацыянальны банк. У 1947 годзе банк нацыяналізаваны.
Катэгорыя:Цэнтральныя банкі Катэгорыя:Эканоміка Венгрыі Катэгорыя:Эканоміка Будапешта Катэгорыя:З’явіліся ў 1924 годзе Катэгорыя:1924 год у Будапешце