Станіслаў Аляксандравіч Астапчык (, Мар’іна Горка — ) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і фізікі металаў. Акадэмік АН Беларусі (1986), член-карэспандэнт (1984). Доктар тэхнічных навук (1980), прафесар (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1986).
Біяграфія Нарадзіўся 7 верасня 1935 года ў Мар’інай Горцы.
У 1960 годзе скончыў БДУ. З 1960 года ў Фізіка-тэхнічным інстытуце АН Беларусі, з 1982 года намеснік дырэктара гэтага інстытута, з 1983 — яго дырэктар. У 1984 годзе абраны членам-карэспандэнтам, у 1986 г. — акадэмікам АН БССР. Адначасова з 1987 г. акадэмік-сакратар аддзялення фізіка-тэхнічных праблем машынабудавання і энергетыкі АН БССР. Таксама з 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Весці АН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук».
Член Савета заснавальнікаў Грамадскага навукова-аналітычнага цэнтра «Беларуская перспектыва»Грамадскі навукова-аналітычны цэнтр «Беларуская перспектыва».
Памёр 1 снежня 2015 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Дзейнасць Аўтар навуковых прац па тэорыі і практыцы хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі канструкцыйных сталей і сплаваў, тэхналогіях атрымання і апрацоўкі кампазіцыйных матэрыялаў, лазерным тэрмаўмацаванні матэрыялаў, лазернай мадыфікацыі паверхні, узаемадзеянні выпрамянення з рэчывам, лазерным сінтэзе.
На працягу шэрага гадоў браў удзел у даследаваннях па тэрмакінетыцы структурных і фазавых ператварэнняў у металах і сплавах ва ўмовах высокіх і звышвысокіх хуткасцяў нагрэву. Працаваў над вызначэннем прычын высокай хуткасці звароту і рэкрышталізацыі пры хуткім нагрэве. Распрацоўваў разам з іншымі навукоўцамі інстытута асновы тэрмакінэтыкі рэкрышталізацыі, якія сталі базай для шырокага ўкаранення адпалу металаў са звышвысокімі хуткасцямі.
Вынікі гэтых даследаванняў адлюстраваны ў манаграфіях М. Н. Бадзякі, С. А. Астапчыка і Г. Б. Ярашэвіча «Тэрмакінетыка рэкрышталізацыі» (1968), «Зваротапаліганізацыя» (1970), «Мартэнсітна-старэлыя сталі» (1976); М. Н. Бадзякі і С. А. Астапчыка «Электратэрмаапрацоўка сплаваў з адмысловымі ўласцівасцямі» (1977). С. А. Астапчык браў удзел у распрацоўцы метадаў лазернай мадыфікацыі паверхні, тэрмаўмацавання.
Узнагароды Ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі Ордэн «Знак Пашаны» медалі Грамата Вярхоўнага Савета БССР. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (у складзе аўтарскага калектыву, 1986) за стварэнне навуковых асноў, распрацоўку і прамысловае ўкараненне тэхналагічных працэсаў тэрмічнага ўмацавання сталей і сплаваў Лаўрэат Прэміі акадэмій навук Украіны, Беларусі і Малдовы (2001) за працу «Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнавагавых умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў», Ордэн ПашаныУказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .
Літаратура Станислав Александрович Астапчик (К 70-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 2005. № 3. Станислав Александрович Астапчик (К 75-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-тэхнічных навук. 2010. № 3.
Спасылкі Станіслаў Астапчык на сайце НАН Беларусі Станіслаў Аляксандравіч Астапчык у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Дактары тэхнічных навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Матэрыялазнаўцы Беларусі