Ду́дзічы (, ) — вёска ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Дварэцкага сельсавета. Знаходзіцца за 17 км на паўднёвы усход ад Дзятлава, 158 км ад Гродна, 6 км ад чыгуначнай станцыі Выгада.

Да 1 ліпеня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Азяранскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20., да 28 жніўня 2013 года — у склад Раготнаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 251 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дятловского района Гродненской области.

Насельніцтва 6 гаспадарак, 38 жыхароў (1897) 58 жыхароў (1905) 4 гаспадаркі, 18 жыхароў (1923) 13 гаспадарак, 24 жыхары (1996)

Гісторыя Назва, магчыма, утворана ад прозвішча Дузіч, вытворнага ад дуда або дудар. У сярэдзіне XIX ст. вёска ў складзе маёнткаў Пранкоўшчына і Крамяніцы. Праваслаўны прыход Дварэц. У канцы XIX ст. — вёска Раготненскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні. Цяпер у складзе саўгаса «Раготна» (цэнтр у в. Раготна).

Вядомыя асобы Святлана Аляксандраўна Салодкая (нар. 1958) — беларуская спявачка.

Крыніцы

Літаратура Памяць. Дзятлаўскі раён. — Мн., 1997. — С. 375.

Спасылкі

Катэгорыя:Дварэцкі сельсавет (Дзятлаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна