Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі () — старэйшая палітычная партыя краіны (належыць да левага кірунку). Заснавана ў 1889 годзе ў Стакгольме. З 1897 года дзейнічала партыйная праграма, прынятая на ўзор Эрфурцкай праграмы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (на аснове марксізму).

Да 1899 года дамінавала рэвалюцыйная група А. Даніельсана, потым вылучылася памяркоўнае крыло на чале з К. Я. Брантынгам (лідар партыі з 1907 года; у 1920, 1921—1923, 1924—1925 прэм’ер-міністр Швецыі).

З 1930-х гадоў ідэалогія — рэфармізм (шведскі сацыялізм), у знешняй палітыцы — нейтралітэт краіны.

У 1932—1976, 1982—1991 і з 1994 года кіруючая партыя (у час прэм’ерства Брантынга і ў 1925—1926, 1991—1994 гадах ва ўрадавай кааліцыі з іншымі партыямі).

Іншыя прэм’ер-міністры Швецыі ад партыі: Р. Сандлер (1925—1926) П. А. Хансан (1932—1946) Т. Эрландэр (1946—1969) С. У. Пальмэ (1969—1976, 1982—1986) І. Г. Карлсан (1986—1991, 1994—1996) К. Більт (1991—1994) Х. Персан (1996—2006) С. Лёвен (2014—2021) М. Андэрсан (з 2021) Друкаваны орган — газета «Arbetet» («Рабочы»). Уваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал.

Літаратура

Катэгорыя:Палітычныя партыі Швецыі Катэгорыя:Сацыялістычны інтэрнацыянал Катэгорыя:Партыі-члены ПЕС Швецыя