Ржа́ўка — рака ў Рагачоўскім і Жлобінскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Дняпро.

Назва На карце XVIII ст. (ПГМ) пазначаная як Ржача, у яе ўцякае рэчка Ветка (цяпер Ржача).

Гідраграфія Даўжыня ракі 43 км, плошча вадазбору 396 км². Вадазбор у межах Прыдняпроўскай нізіны. Пачынаецца Ржаўка за 2 км у напрамку на поўнач ад вёскі Рыскоў (Рагачоўскі раён), упадае ў Дняпро за 2 км на ўсход ад горада Жлобін. Даліна ракі на большай частцы трапецападобная шырынёй 1—2 км, у ніжнім цячэнні невыразная. Пойма ў асноўным асушаная, у ніжнім цячэнні на працягу 8-10 км шырокая, лугавая, зліваецца з поймай Дняпра. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да вёскі Асінаўка (Жлобінскі раён) на працягу 35 км (шырыня 8-10 м, у вярхоўі да 2 м). Сярод прытокаў — рака Ржача (злева) — С. 374..

Зноскі

Літаратура

Ліст карты N-36-109. Выданне 1970 г.

Спасылкі

Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Жлобінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Рагачоўскага раёна