Тэхнецый () Tc — радыеактыўны хімічны элемент VII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 43. Серабрыста-шэры метал. Гістарычна першы штучны элемент.

Гісторыя назвы Ад ст.-грэч. τεχνητός - штучны, адлюстроўвае адкрыццё элемента шляхам сінтэзу.

Фізічныя ўласцівасці

Технеций - радыеактыўны пераходны метал. У звычайным выглядзе ён - метал серабрыста-шэрага колеру з гексагональной рашоткай (a = 2,737 Å, с = 4,391 Å)

Дзякуючы высокай механічнай трываласці і высокай тэмпературы плаўлення з'яўляецца добрым матэрыялам для мішэняў(метал, які абстрэльваецца часціцамі і іёнамі нізкай і сярэдняй энергіі, каб прывесі яго ва ўзбуджаны стан(каб ператварыць матэрыял у крыніцу гама-выпраменьвання) пры апрамяненні ў рэактары або на паскаральніку.

Хімічныя ўласцівасці Знаходзячыся ў сёмай групе перыядычнай сістэмы Д. І. Мендзялеева, тэхніцы па хімічных уласцівасцях крыху падобны на марганец і даволі блізкі да рэнію. У злучэннях праяўляе дзевяць цэлалікавых ступеней акіслення ад −1 да +7 і яшчэ 5 дробавых (такіх як 2,5, 1,81, 1,67, 1,625, 1,5).

Пры ўзаемадзеянні з кіслародам утварае аксіды Tc2O7 і TcO2. Прыклад:

Tc + O2 ->[t] TcO2

Ён не рэагуе з салянай, але лёгка раствараецца ў азотнай кіслаце. У такіх кіслотах, як серная ці фосфарная, технеций раствараецца толькі ў прысутнасці акісляльніка, напрыклад - перакісы вадароду.

Як рэній праяўляе значныя амфатэрныя ўласцівасці. Прыклад:

Tc + 7HNO3 -> HTcO4 + 7NO2 + 3H2O

Пры гэтай рэакцыі ўтвараецца тэхніцавая кіслата , аксід азоту IV, вада.

Прымяненне

Выкарыстоўваецца ў рэактарабудаўніцтве, а таксама як гама-выпрамяняльнік у медыцынскай дыягностыцы пухліны галаўнога мозгу.

Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы