Танах () — тэрмін, які выкарыстоўваецца ў іўдаізме для канона яўрэйскай Бібліі. Танах таксама вядомы як Масарэцкі тэкст або Мікра. Назва Танах з’яўляецца абрэвіятурай, створанай з пачатковых літар яўрэйскага алфавіта з трох традыцыйных падраздзяленняў Масарэцкага тэксту: Торы («вучэння», таксама вядомай як Пяцікніжжа Майсеевае), Невеім («Прарокі») і Кетувім («Пісанне»). Назва «Мікра» (), што азначае «тое, што чытаюць», з’яўляецца альтэрнатывай яўрэйскім тэрмінам Танаху. Кнігі Танаху былі перададзеныя згодна з вуснай традыцыяй, якая перадавалася ад пакалення да пакалення, і якая называюцца Вуснай Торай.
Гісторыя
Згодна з Талмудам, большая частка зместа Танаха была складзена каля 450 г. да н.э., і з таго часу застаецца нязменным. Сучасныя навукоўцы лічаць, што працэс кананізацыі Танаха быў завершаны паміж 200 да н.э. і 200 н.э.
У яўрэйскім тэксце першапачаткова зычныя былі напісаны з некаторым дадаткам галосных літар. У пачатку Сярэднявечча навукоўцы вядомыя як Масарэты стварылі адзіную фармалізаваную сістэму гучання. Гэта было зроблена галоўным чынам Ааронам бен Мошэ бен Ашэрам, у Ціберыйскай школе, на аснове вуснай традыцыі чытання Танаха, адсюль і назва Ціберыйскае гучанне. Яна таксама ўключала некаторыя з Бен Нафталі і вавілонскіх інавацый. Нягледзячы на параўнальна позні працэс кадыфікацыі, некаторыя традыцыйныя крыніцы і некаторыя артадаксальныя яўрэі лічаць, што вымаўленне ірэчытатывы выцякаюць з адкрыцця на Сінаі, так як немагчыма, каб прачытаць арыгінальны тэкст без вымаўлення і рэчытатываў паўз. Спалучэнне тэксту ( мікра́), вымаўлення ( ніку́д) і рэчытатываў ( тэамі́м) даюць магчымасць чытачу зразумець і просты сэнс, а таксама нюансы ў сказе ў патоку тэксту.
Тэрміналогія Танах складаецца з трох частак, гэты падзел добра адлюстраванны ў равіністычнай літаратуры. Аднак на працягу гэтага перыяду тэрмін «Танах» не выкарыстоўвалася. Замест гэтага, выкарыстоўвалася назва Мікра (, што азначае «чытанне» або «тое, што чытаюць»), таму што біблейскія тэксты чыталіся публічна. Мікра па-ранейшаму выкарыстоўваецца на іўрыце і па сёнашні дзень, разам з Танахах, для абазначэння яўрэйскіх пісанняў.
Кнігі Танаху
Тора Тора ( літаральна «вучэнне, закон») складаецца з пяці кніг, якія агульнавядомыя пад назвай «Пяць кніг Майсея». Друкаваныя версіі Торы часта называюць «пяць пяцічастак Торы».
У яўрэйскай мове пяць кніг Торы называюцца па першаму слову кожнай з кніг. Ніжэй дадзены назвы на яўрэйскай мове з перакладам на беларускую:
1. (בְּרֵאשִׁית «Напачатку») — Быцце
2. (שמות «Імёны») — Выхад
3. (ויקרא «Прызваў») — Левіт
4. (במדבר «У пустыні») — Лічбы
5. (דְּבָרִים «Вось словы») — Другі Закон
Нэвіім (Прарокі) Частка Нэвіі́м (, «Прарокі») складаецца з васьмі кніг. Гэты падзел уключае кнігі, якія падпадаюць у перыяд, пачынаючы з уваходу Ізраіля ў Зямлю запаветную да часоў Вавілонскага заваявання, гэта значыць «перыяд прарокаў». У Нэвіім не ўваходзяць Хронікі і кніга Руфі, якія таксама адносяцца да дадзенага перыяду. Прарокаў часта падзяляюць на Ранніх (נביאים ראשונים «першых») з гістарычным дыскурсам і Пазнейшых (נביאים אחרונים «апошніх»), якія змяшчаюць больш павучанняў і прароцтваў.
1. (יְהוֹשֻעַ) — Ісус Навін
2. (שופטים) — Суддзі
3. (שְׁמוּאֵל) — Самуіла (I і II)
4. (מלכים) — Цароў (I і II)
5. (יְשַׁעְיָהוּ) — Ісайя
6. (יִרְמְיָהוּ) — Ярэмія
7. (יְחֶזְקֵיאל) — Езекііль
8. Дванаццаць прарокаў (תרי עשר):
(הוֹשֵׁעַ) — Осія (יוֹאֵל) — Іяіль (עָמוֹס) — Aмас (עֹבַדְיָה — Аўдзей (יוֹנָה) — Ёна (מִיכָה) — Міхей (נַחוּם) — Навум (חֲבַקּוּק) — Авакум (צְפַנְיָה) — Сафонія (חַגַּי) — Агей (זְכַרְיָה) — Захарыя (מַלְאָכִי) — Малахія
Кетувім Кетувім (כְּתוּבִים, «Пісанні») складаюцца з адзінаццаці кніг і дзеляцца на чатыры часткі: «Кнігі ісціны» (ספרי אמת), куды ўваходзяць Псалмы, Прытчы і кніга Ёва (першыя літары яўрэйскіх назваў гэтых трох кніг утвараюць яўрэйскае слова «ісціна» (אמת)), «Кнігі мудрасці» — Ёў, Эклезіяст, Прытчы, «Паэтычныя кнігі», якія складаюцца з Псалмаў, Плачу Ераміі і Песні Песняў, і «Гістарычныя кнігі», куды ўваходзяць кнігі Ездры, Неяміі і Хронікі.
(תהלים) — Псалмы (משלי) — Прытчы (אִיּוֹב) — Ёва (שִׁיר הַשׁשִׁירִים) — Песнь пясней (רוּת) — Руф (איכה) — Плач Ераміі (קֹהְלְת) — Эклезіяст (אֶסְתֵר) — Есфір (דָּנִיֵּאל) — Данііл (עזרא ונחמיה) — Ездра і Неямія (דברי הימים) — Хронікі (I і II)
Катэгорыя:Іўдаізм Катэгорыя:Эпічныя творы