Бабро́ўцы (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 10 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 10 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Брэст-Цэнтральны.
Гісторыя У 19 стагоддзі з’яўлялася прыватнай уласнасцю ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Скокі. Паводле рэвізскіх матэрыялаў ў вёсцы налічвалася 84 сялянскія душы. У 1890 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1905 годзе ўваходзіла ў Матыкальскую воласць. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 4 вяскоўцы загінулі, 3 прапалі без звестак.
Насельніцтва 27 гаспадарак, 59 жыхароў (2005) 23 двары, 185 жыхароў (1897) 231 жыхар (1905) 12 двароў, 97 жыхароў (1921) 152 жыхары (1959) 136 жыхароў (1970)
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна