Нехалсты́ (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчаны за 20 кіламетраў на поўнач ад Брэста, 2 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
Насельніцтва 155 жыхароў (2005) 53 двары, 330 жыхароў (1897) 445 жыхароў (у вёсцы), 42 жыхары (у маёнтку) (1905) 234 жыхароў, 46 двароў (1921) 297 жыхарош, 104 двары (1940) 167 жыхароў (1959) 252 жыхары (1970) 142 жыхары (1997)
Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе адносілася да Сычоўскага войтаўства. Жыхары мелі 28 валок зямлі і плацілі чынш: з 1 валокі 94 грошы.
У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1860 годзе ў складзе аднайменнага маёнтка, які належаў М.Швыкоўскаму. У 1890 годзе вёскай валодаў І.Швыкоўскі, які меў 181 дзесяціну зямлі. Сялянам Нехалстаўскага сельскагаспадарчага таварыства належалі 302 дзесяціны зямлі. У 1897 годзе працавалі хлебазапасны магазін, 2 кузні, карчма.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 10 вяскоўцаў. У 1948 годзе быў арганізаваны калгас.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна