Біргіт Ні́льсан (, , Каруп, Швецыя — , Б'ярлёў, каля г. Крыстыанстад) — шведская спявачка (драматычнае сапрана), прадстаўніца школы бельканта.

Біяграфія thumb|left|Біргіт Нільсан, 1948 Вучылася ў Стакгольме ў 1941—1946 гадах.

У 1948—1951 гадах салістка Каралеўскай оперы ў Стакгольме.

У 1953—1986 гадах у тэатрах «Ковент-Гардэн», «Ла Скала», «Метраполітэн-опера» і інш.

Валодала надзвычай моцным голасам прыгожага тэмбру вялікага дыяпазону, драматычнай выразнасцю.

Вядомая выканальніца партый у операх Р. Вагнера: Ізольда, Брунгільда, Эльза, Лізавета («Трыстан і Ізольда», «Пярсцёнак нібелунга», «Лаэнгрын», «Тангейзер»). Іншыя партыі: Агата («Вольны стралок» К. М. Вебера), Алена («Мефістофель» А. Бойта), Аіда («Аіда» Дж. Вердзі), Тоска, Турандот (аднайменныя оперы Дж. Пучыні), Саламея («Саламея» Р. Штрауса), Донна Ганна («Дон Жуан» В. А. Моцарта), Урсула («Мастак Матыс» П. Хіндэміта).

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны вэб-сайт Б. Нільсан (на швед. і англ. мовах) Біяграфія Біргіт Нільсан

Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Швецыі Катэгорыя:Сапрана Катэгорыя:Акадэмічныя музыканты Швецыі