Запо́лле (, ) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 21 кіламетр на поўнач ад Брэста, 3 кіламетры ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.

Гісторыя Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як сяло ў Берасцейскім старостве Берасцейскага павета ВКЛ. У 1566 годзе упамінаецца ў матэрыялах попісу войска ВКЛ. У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Кавярдзякі. Паводле рэвізіі 1858 года ў вёсцы налічвалася 78 сялянскіх душ, уласнасць пана Ф.Ягміна. У 1870 годзе адносілася да Вулькаўскай сялянскай грамады. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР.

Насельніцтва 13 гаспадарак, 23 жыхары (2005) 160 жыхароў (1905) 29 жыхароў, 6 двароў (1921) 101 жыхар (1959)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Матыкальскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Брэсцкага раёна